Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, не ва ўсіх краінах ЕС існуе мінімальная заработная плата. На 1 студзеня 2024 года 22 з 27 краін-членаў ЕС мелі мінімальны заробак. Краінамі ЕС без мінімальнай зарплаты былі: Данія, Італія, Аўстрыя, Фінляндыя і Швецыя, – чытаем на партале forsal.pl.
Намінальна мінімальны заробак вагаўся ў краінах Еўрасаюза ад 477 еўра ў месяц у Балгарыі да 2571 еўра ў месяц у Люксембургу.Аднак варта памятаць, што за 1 еўра ў Польшчы можна купіць больш, чым у Германіі ці Францыі. Таму важнейшай здаецца рэальная пакупніцкая здольнасць, гэта значыць тое, колькі мы купляем на гэты заробак. Еўрастат ўлічвае валавы заробак і індэкс цэн у дадзенай краіне.
Гэтая карэкціроўка, як і варта было чакаць, памяншае дыспрапорцыі паміж краінамі. Таксама ў гэтым выпадку Еўрастат падзяліў разгляданыя краіны на тры групы.
Першая група складаецца з краін з мінімальнай заработнай платай вышэй за 1250 PPS (пакупніцкая здольнасць у пераліку з розных валютаў, дапасаваня да нацыянальных эканамічных паказачыкаў). У гэтую групу ўваходзяць такія краіны, як Германія, Люксембург, Нідэрланды, Бельгія, Францыя, Ірландыя, Славенія, Іспанія і... Польшча. Самае высокае значэнне было зафіксавана ў Германіі – 1883 PPS. Самы нізкае ў Іспаніі – 1374 PPS.
У Польшчы на 1 студзеня 2024 года гэты паказчык складаў 1491 PPS. За мінімальную зарплату палякі могуць купіць больш, чым славенцы (1488), іспанцы (1374), літоўцы (1172), партугальцы (1086) або грэкі (1031).
Яшчэ больш Польшча апярэдзіла паўднёвых суседзяў – чэхаў (948) і славакаў (868). Розніца ў дадзеным выпадку даволі істотная. Па самай нізкай унутранай цане палякі могуць купіць на 50% больш, чым чэхі. Аднак паказчык PPS улічвае мінімальны заробак да выплаты падаткаў, які з 1 студзеня ў Польшчы дасягае 4 242 злотых (або 985 еўра).
эж