Беларуская Служба

Беларусы ў топ-3 сярод замежнікаў, якія скарысталіся праграмаю ільготнага іпатэчнага крэдытавання «Бяспечны крэдыт 2%»

27.02.2024 10:35
Не толькі палякі змаглі скарыстацца «Бяспечным 2% крэдытам» – праграмай падтрымкі на набыццё першай кватэры. Сярод бенефіцыяраў былі і замежнікі.
Rok 2023 upłynął pod znakiem ożywienia na rynku kredytów mieszkaniowych.
Rok 2023 upłynął pod znakiem ożywienia na rynku kredytów mieszkaniowych.Shutterstock/ Studio Romantic

Праграма «Бяспечны 2% крэдыт» была запушчана ў ліпені 2023 года і завершана ў пачатку студзеня 2024 года. Яна зацікавіла шмат людзей: запланаваны на гэта фонд сродкаў скончыўся праз 6 месяцаў, хаця праграма была разлічаная на год.

Дадзеныя Bank Gospodarstwa Krajowego паказваюць, што па стане на студзень было выдадзена 64 089 такіх крэдытаў. Такім чынам, больш за 64 000 чалавек скарысталіся ім.

Сярод замежнікаў прадказальна найбольш адобраных заявак мелі грамадзяне Украіны – 2 215 чалавек, другое месца занялі беларусы – 492 чалавекі атрымалі ільготныя крэдыты на кватэру. У тройцы замежнікаў таксама грамадзяне Індыі – 46 чалавек узялі крэдыты ў рамках згаданай праграмы.

Ільготны крэдыт быў прызначаны для людзей ва ўзросце да 45 гадоў, якія вырашылі набыць першую нерухомасць. У выпадку сямейнай пары або бацькоў хаця б аднаго агульнага дзіцяці ўзроставаму цэнзу мусіў адпавядаць хаця б адзін чалавек.

Паводле Gazeta Wyborcza/вх