Упраўленне гарадскіх дарог у Варшаве абвясціла тэндар на ўстаноўку і эксплуатацыю рэгулятараў вулічнага асвятлення. Прылады, якія будуць устаноўлены на кожным вулічным ліхтары, дазволяць разумна кіраваць часам працы і інтэнсіўнасцю вулічнага асвятлення і тым самым эканоміць электраэнергію.
Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі сказаў, што вуліцы не будуць асвятляцца без патрэбы:
- Напрыклда, у поўню, калі на паў гадзіны пазней можна ўключыць ліхтары, сістэма будзе адказваць за гэта. З іншага боку, калі на вуліцы, напрыклад, навальніца і неба раптам стае цёмным, то асвятленне аўтаматычна ўключаецца раней. Сістэма аўтаматычнага ўключэння асвятлення будзе вельмі адаптатыўная, яна ўлічыць колькасць святла на канкрэтнай паверхні.
Адметна, што сістэмай таксама будзе сачыць за наяўнасцю свабодных парковачных месцаў. У некаторых ліхтарных слупах будуць усталяваны штэкеры, якія дазваляюць падзарадзіць тэлефон або электрамабіль.
Дамова з падрадчыкам і аператарам сістэмы асвятлення можа быць падпісана сёлета ў трэцім квартале.
яс