Беларуская Служба

Аб'ём рознічнага гандлю ў Польшчы зніжаецца

06.03.2024 12:32
Рознічныя продажы ў еўразоне ўпалі на 1%, а ў ЕЗ у цэлым – на 0,6%.
  ()
Ганлёвы цэнтр (ілюстрацыя)Фота: Henk Vrieselaar/Shutterstock

У студзені 2024 года рознічныя продажы ў Польшчы ўпалі на 2,1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамляе статыстычнае бюро ЕЗ Еўрастат, якога цытуе польскі партал forsal.pl.

У месячным вымярэнні рознічны тавараабарот у Польшчы знізіўся на 0,1%, з улікам сезонных фактараў у студзені 2024 года Польшча зафіксавала зніжэнне на 2,1% у параўнанні з мінулым годам.

У сваю чаргу, рознічныя продажы ў зоне еўра з улікам сезонных паправак выраслі на 0,1% у месячным вымярэнні ў студзені 2024 года. Кансэнсус рынку для зоны еўра склаў 0,1% штомесячнага росту. Аднак па ўсім ЕЗ рознічны тавараабарот павялічыўся на 0,3% у месячным зрэзе

Еўрастат паведамляе, што ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года рознічныя продажы ў еўразоне ўпалі на 1%, а ў ЕЗ у цэлым – на 0,6%. Кансэнсус рынку для зоны еўра – зніжэннем рознічнага гандлю на 1,3% у гадавым вылічэнні.

эж