Беларуская Служба

Украіна гатова пайсці на саступкі ў эканамічнай спрэчцы з Польшчай. Але ёсць адна ўмова

06.03.2024 13:33
Намеснік міністра эканомікі Украіны Тарас Качка адзначыў, што Украіна гатовая пагадзіцца на часовыя абмежаванні ў гандлі з ЕЗ, каб палепшыць адносіны з Польшчай. Аднак Украіна хоча, каб Польшча ўвяла эмбарга на збожжа з Расіі.
Ілюстрацыя Фота: shutterstock/Octa corp

У Польшчы праходзяць пратэсты фермераў, якія дабіваюцца, між іншым, забароны на імпарт збожжа з Украіны. Гэта прывяло да пагаршэння адносін паміж Варшавай і Кіевам. Аднак, як адзначыў намеснік міністра эканомікі Украіны Тарас Качка, украінскі бок гатовы часова пагадзіцца на абмежаванні ў гандлі з ЕЗ, – чытаем на партале money.pl.

У траўні 2022 года, пасля ўварвання Расіі ва Украіну, Еўрапарламент вырашыў прыпыніць мыты на імпарт прадуктаў з Украіны. Неўзабаве гэта прывяло да сітуацыі, у якой суседнія краіны, у тым ліку Польшча, адчулі празмерны прыток збожжавых, што спрычынілася да пратэстаў фермераў.

Папярэдні ўрад Польшчы пад кіраўніцтва «Права і справядлівасці» у аднабаковым парадку ўвёў забарону на гандаль з Украінай, што не адпавядала нормам ЕЗ. Цяперашні прэм'ер-міністр Дональд Туск вымушаны быў пачаць перамовы з Бруселем і захаваць ранейшыя абмежаванні.

Гэтыя падзеі пракаментаваў намеснік міністра эканомікі Украіны Тарас Качка, які адзначыў, што Украіна гатовая пагадзіцца на часовыя абмежаванні ў гандлі з ЕЗ, каб палепшыць адносіны з Польшчай. Аднак Украіна хоча, каб Польшча ўвяла эмбарга на збожжа з Расіі.

«Магчыма, у пераходны перыяд такі падыход да гандлю паміж Украінай і ЕЗ патрэбны. Аднак у выпадку з пшаніцай праблемай для Польшчы зʼяўляецца не Украіна, а Расія», – перакананы ўкраінскі палітык. Больш за тое, Качка адзначыў, што Расія правакуе польскіх фермераў, паводле намесніка міністра эканомікі Украіны, за высыпаннем украінскага збожжа з цягніка пад Быдгашчам стаіць Масква.

эж