Напады баевікоў-хусітаў у раёне Чырвонага мора на гандлёвыя судны спрыялі фінансаваму краху Суэцкага канала. Даходы Суэцкага канала скараціліся ўдвая, заявіў міністр фінансаў Егіпта Махамед Мааіт, піша эканамічны партал money.pl.
Еменскія паўстанцы-хусіты падтрымліваюць палестынскі рух ХАМАС, які ваюе супраць Ізраілю з кастрычніка 2023 г. Са снежня хусіты рэгулярна нападаюць на караблі ў Чырвоным моры. Падчас апошняга два чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу карабля «True Confidence», паведамляе CNN.
Гэтыя напады ўжо адбіліся на фінансавым становішчы Суэцкага канала, важнага гандлёвага шляху і варот Егіпта ў Міжземнае мора. Паводле ацэнак экспертаў, на гэты маршрут прыпадае трэць кантэйнерных перавозак у свеце і 40 працэнтаў гандлю паміж Азіяй і Еўропай.
У выніку перавозчыкі ўсё часцей абмінаюць самы кароткі шлях з Азіі ў Еўропу, які вядзе праз Індыйскі акіян, Чырвонае мора і Суэцкі канал. Замест гэтага яны ідуць акружным шляхам вакол Афрыкі. Аднак ён даўжэйшы на 10-14 дзён і прыкладна на 6 тысяч кіламетраў.
Гэта моцны ўдар па бюджэце Егіпта. Гэта адна з асноўных крыніц даходаў гэтай краіны, якая таксама змагаецца з эканамічнымі наступствамі пандэміі каранавіруса, войнаў ва Украіне і Ізраілі, беспарадкаў у Лівіі і Судане.
ав