У чэрвені на польскі рынак уваходзіць кампанія, якая не дае спакою Ілану Маску. Гэта кітайская BYD (з ангельскай мовы Build Your Dreams – збудуй свае мары) – вытворца электрамабіляў, вельмі папулярны ў Азіі – піша Forsal. Гэта галоўны канкурэнт фірмы Tesla на сусветных рынках. У мінулым годзе кампанія прадала больш за 3 мільёны аўтамабіляў, больш за палову з іх былі электрычнымі, астатнія – гібрыднымі.
Папярэдні продаж першых трох мадэляў электрамабіляў на польскім рынку стартуе 10 чэрвеня, а рэальныя іх пастаўкі чакаюцца ў канцы жніўня. Цана самай таннай мадэлі будуць пачынацца ад 141 тысячы злотых, што азначае, што гэта не будуць самыя танныя электрамабілі на рынку, але сярод самых танных яны будуць вылучацца большым запасам прабегу на адной зарадцы – 427 км, у той час як больш танныя аўтамабілі, якія зараз прадстаўленыя на польскім рынку, звычайна могуць праехаць менш за 400 км на адной зарадцы.
Жорсткая канкурэнцыя з боку BYD на працягу многіх месяцаў прымушае Tesla і іншых вытворцаў пастаянна зніжаць кошты, робячы электрамабілі ўсё больш даступнымі для пакупнікоў. У бліжэйшыя месяцы жыхары Польшчы змогуць даведацца, ці адбудзецца падобная зʼява і на польскім рынку.
нг