Узровень беспрацоўя пасля сезоннай карэкціроўкі склаў у Польшчы ў красавіку 3,0% у параўнанні з 2,9% у сакавіку, – спасылаючыся на дадзеныя Еўрастата, паведамляе партал money.pl.
Гэта другі найніжэйшы паказчык сярод усіх 27 краін ЕС. Самы нізкі ўзровень беспрацоўя – 2, 7% – у Чэхіі, а самы высокі – 11, 7% – у Іспаніі. У абсалютных чыслах у красавіку ў Польшчы налічвалася 528 тыс. беспрацоўных, у параўнанні з 523 тыс. у сакавіку.
Сярэдні паказчык беспрацоўя ў ЕС застаўся на ўзроўні 6%, не змяніўшыся ў параўнанні з сакавіком 2024 года і красавіком 2023 года.
Такім чынам, красавіцкія дадзеныя Еўрастата пацвярджаюць, што польскі рынак працы ўсё яшчэ знаходзіцца ў добрым стане ў параўнанні з іншымі краінамі ЕС, нягледзячы на невялікі рост беспрацоўя ў параўнанні з сакавіком. Захоўваецца вельмі нізкі ўзровень беспрацоўя і гэта сведчыць аб высокім попыце на супрацоўнікаў і абмежаваных працоўных рэсурсах у Польшчы.
эж