Беларуская Служба

«Наяўныя грошы – гэта сінонім свабоды і незалежнасці». Адказ на рашэнне ЕП

01.06.2024 17:00
«Калі ў мяне ёсць грошы, нікога не павінна цікавіць, што я хачу з імі зрабіць».
  .     ,     .
Польскія злотыя наяўнымі. Палякі ўсё менш плацяць наяўнымі, але не ўсім гэта падабаецца.Фота: Shutterstock/Kamil Zajaczkowski

Выданне Do Rzeczy закранае тэматыку ўсё меншага маштабу выкарыстання наяўных грошаў на рынку.

Месяц таму Еўрапарламент прыняў пакет законаў, якія ўмацоўваюць інструменты ЕС дзеля барацьбы з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму. Плацяжы наяўнымі будуць магчымыя толькі да 10 000 еўра, хоць краіны-члены ЕС могуць панізіць гэты ліміт. Еўрапарламент мяркуе, што новыя правілы дадуць органам фінансавага кантролю больш паўнамоцтваў дзеля аналізу і выяўлення выпадкаў адмывання грошай і фінансавання тэрарызму, а таксама прыпынення падазроных аперацый.

Тэму абмеркавалі Павел Лісіцкі і Войцех Цэйроўскі. Іх высновы прыводзіць выданне. Лісіцкі распавёў, што нядаўна ён быў у Германіі і са здзіўленнем заўважыў, што ў некалькіх месцах можна разлічыцца толькі наяўнымі грашыма. І яму гэта вельмі спадабалася, паколькі, на ягоную думку, наяўныя – гэта сінонім свабоды і незалежнасці. Відаць, немцы больш гэта цэняць, чым палякі, якія ўсюды плацяць картачкай.

«Калі ў мяне ёсць грошы, нікога не павінна цікавіць, што я хачу з імі зрабіць. Калі я павінен даваць справаздачу камусьці, гэта абмежаванне майго права ўласнасці. Акрамя таго, мы бачым, што банкі робяць усё магчымае, каб людзі адмаўляліся ад выкарыстання наяўных», – звярнуў увагу Лісіцкі.

«Давайце пачнём карыстацца выключна наяўнымі. Каб не было, як у Чэхіі, дзе банкі не выдадуць наяўных грошай з рахунку чалавека, калі ён не паведаміць, навошта яму гэтыя сродкі», – дадаў Войцех Цэйроўскі.

нг