Беларуская Служба

Усё больш работнікаў у Польшчы ашчаджае на пенсію

13.05.2025 15:04
Карысць у тым, што працаўнік адкладае 2% заробку, працадаўца дадае 1,5% і 490 злотых у год дакладае дзяржава.
ГрошыPhoto:_Alicja_/pixabay.com/CC0 Public Domain

Усё больш людзей адкладаюць на пенсію ў гэтак званы План капіталу супрацоўнікаў, па-польску PPK. Актуальна больш за 52 працэнты работнікаў, якія маюць на гэта права, залічаны ў PPK.

Карысць у тым, што працаўнік адкладае 2% заробку, працадаўца дадае 1,5% і 490 злотых у год дакладае дзяржава.

Пётр Каміньскі  (Piotr Kamiński) з Польскага эканамічнага інстытуту сказаў, што многія людзі трапляюць у PPK аўтаматычна. Работнік мае права адмовіцца, напісаўшы заяву.

— Важную ролю адыгрывае рэгістрацыя, якая праводзіцца кожныя 4 гады. Апошні раз аўтаматычная рэгістрацыя прайшла ў 2023 годзе. Колькасць удзельнікаў PPK папоўнілася амаль на 900 тысяч чалавек.

Пётр Каміньскі дадае, што адсотак працаўнікоў, якія ашчаджаюць на пенсію, усё яшчэ даволі нізкі:

—Добра, што ашчаджае ўсё больш людзей, але ў параўнанні з іншымі заходнімі краінамі гэты ўзровень усё яшчэ не такі высокі, як, напрыклад, у Вялікабрытаніі, дзе ў 2023 годзе ўдзел склаў 88%.

На канец першага квартала колькасць удзельнікаў PPK перавысіла чатыры мільёны шэсцьсот тысяч чалавек, гэта палова тых, хто мае права запісацца ў праграму.

У PPK супрацоўнік назапашвае фінансавыя рэсурсы, якія перадаюцца ў спадчыну і ён можа зняць грошы ў любы час.

Дадатковай перавагай удзелу ў PPK з'яўляецца магчымасць выкарыстаць зберажэнні без адлічэнняў у выпадку цяжкай хваробы ўдзельніка PPK, яго сужонка або дзіцяці, і таксама для будаўніцтва дома або куплі кватэры.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі