У бліжэйшы час цэны на дызельнае паліва і бензін на некаторых заправачных станцыях у Польшчы могуць павялічыцца на больш за 10 грошаў за літр. Аднак гэта, хутчэй за ўсё, будзе тычыцца тых станцыяў, якія ў мінулыя выхадныя не «адрэагавалі» на напад Ізраіля на Іран.
Аналітык рынку паліва з кампаніі Reflex Уршуля Цэсляк(Urszula Cieślak), паясняе, што зараза сітуацыя відавочна спакайнейшая, чым у пятніцу. Кошт нафты маркі Brent, якая ў асноўным выкарыстоўваецца для вытворчасці бензіну, знізіўся:
- Цана не перавышае 74 долараў за барэль. Невялікія змены цаны фіксуюцца таксама, калі гаворка ідзе пра гатовае паліва. Умацоўваецца таксама польскага валюта. Да суботы польскія вытворцы паліва адрэагавалі на тое, што адбывалася на сусветным рынку нафты ў пятніцу. На гэтым тыдні мы чакаем стабілізацыі сітуацыі на оптавым рынку.
Экспертка нагадала, што 20 працэнтаў сусветнага транспарту нафты праходзіць праз кантраляваны Іранам Армузскі праліў:
- Шмат сведчыць пра тое, што на сітуацыю на рынку нафты паўплывала не супакаенне сітуацыі паміж Ізраілем і Іранам, але факт, што да гэтай пары асабліва не пацярпела нафтавая інфраструктура.
Паводле адмыслоўцаў, вырашальнае значэнне для цаны нафты будзе мець тое, ці канфлікт паміж дзвюма краінамі будзе абвастрацца і ці будзе існаваць рызыка яго распаўсюджвання на рэгіён Блізкага Усходу.
IAR/аз