Беларуская Служба

На польскіх прадпрыемствах занятасць зніжаецца, але заробкі растуць

24.06.2025 13:34
Магчыма, што занятасць не зменшылася, а сышла ў шэрую зону — лічыць экспертка.
Працаjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

У маі занятасць на прадпрыемствах у Польшчы знізілася, але заробкі былі вышэйшыя, чым год таму. З апошніх дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення (GUS) вынікае, што занятасць у мінулым месяцы была на 0,8% ніжэйшай.

 Эканамістка Малгажата Старчэўска-Кшыштошэк (Małgorzata Starczewska-Krzysztoszek) лічыць, што зніжэнне занятасці ў кампаніях з'яўляецца незразумелым.

— Шэрую зону вельмі рэдка вывучаюць, але ці зніжэнне занятасці не з'яўляецца эфектам росту заробкаў, які прыводзіць да росту шэрай зоны. Таму магчыма, што занятасць не зменшылася, а сышла ў шэрую зону.

Сярэднемесячная заработная плата брута ў Польшчы склала 8 670,51 злотых (2 115 еўра). Намінальна гэта на 8,4% больш у параўнанні з маем мінулага года.

Паводле эксперткі гэта значны рост заробкаў.

Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення тычацца кампаній, якія наймаюць 10 і больш супрацоўнікаў.

IAR/яс