Пакуль палітыкі спаборнічаюць у абяцаннях павелічэння выдаткаў на армію, Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы сутыкаецца з праблемамі ў іх рэалізацыі. Пра гэта піша газета Rzeczpospolita у сераду, 2 ліпеня.
У артыкуле ідзе гаворка пра чарговую праверку Вышэйшай кантрольнай палаты (NIK), якая ацэньвае выкананне дзяржаўнага бюджэту ў частцы «абарона краіны» за мінулы год. Хоць афіцыйны даклад яшчэ не апублікаваны, яго асноўныя высновы ўжо вядомыя.
Упершыню ў 2023 годзе NIK паставіла Мінабароне негатыўную ацэнку, што, як адзначае выданне, сведчыць пра сур'ёзныя парушэнні. Адной з прычын стала затрымка з павелічэннем фінансавання Агенцтва ўзбраення — адпаведныя змены былі прынятыя толькі ў снежні.
Таксама крытыцы падвергліся авансавыя плацяжы па кантрактах на закупку ЗРК Patriot, знішчальнікаў F-35 і артылерыйскіх установак Regina. Паводле NIK, гэтыя перадаплаты былі неэфектыўнымі і не прынеслі войску карысці.
Агенцтва ўзбраення патлумачыла, што авансавыя выплаты павінны былі знізіць бюджэтную нагрузку ў наступныя гады. У 2024 годзе сітуацыя палепшылася — NIK адзначыла, што міністр абароны прыняў меры па выпраўленні парушэнняў. Тым не менш, кантралёры ўсё яшчэ фіксуюць недахопы ў кіраванні сродкамі, якія выдаткоўваюцца на ўзбраенні.
эж