Гіганцкія офісныя комплексы, «пральні» для адмывання грошай, уласныя крыптавалюты, падпольная банкаўская сістэма, штучны інтэлект і сотні тысяч прымусовых работнікаў — так выглядае злачынны бізнес, заснаваны на фінансавых махлярствах, цэнтр якога знаходзіцца ў Азіі. Пра гэта піша Puls Biznesu.
Як адзначае выданне, найбуйнейшымі асяродкамі фінансавых махлярстваў сталі краіны Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі. Буйныя цэнтры такой дзейнасці дзейнічаюць уздоўж межаў Тайланда, М’янмы, Камбоджы і на Філіпінах. Там размяшчаюцца сотні буйных офісаў, што абслугоўваюць махлярскія схемы па ўсім свеце.
Для параўнання, у Польшчы «цэнтрамі» махлярства часта з’яўляюцца так званыя «кацельныя» — тэлефонныя цэнтры, дзе ашуканцы пад выглядам паліцэйскіх ці сваякоў падманваюць ахвяр або прапануюць фальшывыя інвестыцыі.
У Азіі ж злачынныя структуры дзейнічаюць значна шырэй — пад прыкрыццём прамысловых паркаў, навукова-тэхналагічных цэнтраў, казіно і гатэляў. У цяжкадаступных памежных рэгіёнах будуюцца цэлыя гарады з хмарачосамі, жылымі кварталамі, гандлёвымі цэнтрамі і забаўляльнымі ўстановамі, якія фактычна становяцца «сталіцамі» сусветнага махлярскага бізнесу.
эж