Беларуская Служба

З Варшавы праз Беларусь у Кітай. Па Новым шаўковым шляху адправіўся першы грузавы цягнік

09.09.2025 11:05
Пілотны цягнік пракладзе шлях для наступных запланаваных перавозак, а калі маршрут апынецца паспяховым, злучэнне можа быць пашыранае.
         PKP Cargo Connect    .
Першы грузавы цягнік адправіўся ў панядзелак з Варшаўскага тэрмінала PKP Cargo Connect у кітайскую правінцыю Хэнань.facebook.com/PKPCARGOConnect/

Першы грузавы цягнік адправіўся ў панядзелак з Варшаўскага тэрмінала PKP Cargo Connect у кітайскую правінцыю Хэнань. Цягнік будзе рухацца па так званым Новым Шаўковым шляху, перавозячы тавары з Польшчы, Германіі, Чэхіі, Літвы і Латвіі.

Да гэтага часу чыгуначныя перавозкі ажыццяўляліся толькі ў адным кірунку – з Кітая ў Польшчу.

Сухапутны чыгуначны маршрут праз Расію і Беларусь хутчэйшы за маршрут праз мора і акіяны. Марскія перавозкі займаюць больш за месяц. Цягнік, які рухаецца па Новым Шаўковым шляху, павінен дасягнуць месца прызначэння менш чым за два тыдні, хоць для экспедытараў гэта будзе крыху даражэй.

Пілотны цягнік пракладзе шлях для наступных запланаваных перавозак і, калі маршрут апынецца паспяховым, злучэнне будзе пашырана ў доўгатэрміновай перспектыве.

Варшава і Хэнань стануць лагістычнымі цэнтрамі для сваіх рэгіёнаў, куды тавары будуць дастаўляцца перад адпраўкай на вялікія адлегласці.

Нагадваем, Новы Шаўковы шлях – спасылаецца на старажытны гандлёвы шлях, які злучаў Кітай з Еўропай і Блізкім Усходам. З яго дапамогай перавозілі не толькі шоўк, але і жалеза, паперу, золата і ювелірныя вырабы.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Польшча — у тройцы лідараў па аб’ёмах марскога гандлю ў ЕС

28.08.2025 09:06
У 2023 годзе праз парты ЕС у межах кароткай марской навігацыі прайшло 1,6 млрд тон грузаў — Гданьск трапіў у тройку лідараў.