Беларуская Служба

На польскім рынку пасажырскіх чыгуначных перавозак з'явілася канкурэнцыя

23.09.2025 14:05
На мінулым тыдні чэшская кампанія RegioJet запусціла сваё першае злучэнне на маршруце Кракаў-Варшава.
  RegioJet
Цягнік кампаніі RegioJetPhoto: CTK Photo/Vit Simanek

З'яўленне незалежнага перавозчыка — адна з найбуйнейшых змен на польскім чыгуначным рынку за апошнія 25 гадоў.

На мінулым тыдні чэшская кампанія RegioJet запусціла сваё першае злучэнне на маршруце Кракаў-Варшава, і такім чынам парушыла манаполію польскай кампаніі PKP Intercity на гэтай лініі.

Галоўны рэдактар ​​вэб-сайта «Рынак чыгуначных перавозак» пракаментаваў у інтэрв'ю «Польскаму радыё», што канкурэнцыя прынясе карысць пасажырам, і ўвесь чыгуначны рынак павінен выйграць ад гэтага:

— Заўсёды, калі на рынку з'яўляецца канкурэнцыя, кампаніі назіраюць адна за адной, а пасажыры разглядаюць і супастаўляюць прапанову перавозчыкаў. Падобная сітуацыя прычыняецца да павышэння якасці, эфектыўнасці паслуг і яшчэ больш уважлівага стаўлення да кліента. У выніку пасажыры атрымаюць выгады і наогул чыгуначны рынак у Польшчы атрымае карысці.

Эксперт адзначыў, што новы перавозчык прыцягвае ўвагу больш нізкімі цэнамі — квіткі пачынаюцца ад 49 злотых (11,5 еўра), у той час як цэны на злучэнні PKP Intercity, у тым ліку Pendolino, значна вышэйшыя.

У канчатковым выніку чэшскі RegioJet плануе эксплуатаваць 23 цягнікі. Кампанія абвясціла, што ў снежні запусціць чарговыя злучэнні паміж буйнымі польскімі гарадамі.

IAR/яс

У Польшчы дзяржаўная чыгунка траціць манаполію на пасажырскія перавозкі. З Варшавы ў Кракаў - за 2 еўра

28.08.2025 12:19
Прыватная пасажырская чыгуначная кампанія стартуе з рэйсам Кракаў – Варшава, прапануючы чатыры класы абслугоўвання пасажыраў.