Бутэлькі і банкі з сімвалам дэпазіту пачнуць з'яўляцца ў крамах у гэтую сераду.
Упакоўка з паметкай будзе размяшчацца на паліцах побач з падобнай, ці нават ідэнтычнай, упакоўкай без гэтага сімвала. Упакоўка, за якую можна вярнуць дэпазіт, будзе ўводзіцца паступова.
Аніта Савіньска (Anita Sowińska), прадстаўніца Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя, раіць перш чым купляць прадукт, варта праверыць, ці мае бутэлька або банка адпаведны значок.
— Гэта прастакутнік са стрэлкамі, а ўнутры яго выразна напісана, колькі складае дэпазіт: 50 грошай або 1 злоты. Калі гэтага сімвала няма, гэта азначае, што ўпакоўка не знаходзіцца ў сістэме дэпазіту. Першыя ўпакоўкі могуць з'явіцца 1 кастрычніка, але яны дакладна не будуць большасцю. Хутчэй за ўсё, гэта будуць адзінкавыя штукі.
Якуб Агурэк (Jacek Ogórek), старшыня Польскай сістэмы вяртання дэпазіту, папярэджвае, што пакупнікам патрэбны будзе час, каб звыкнуцца з новай з'явай.
— Хто возьме ўпакоўку з сімвалам, хто - без сімвала. Мноства кліентаў нават не будуць глядзець, толькі на касе зразумець, што заплацілі дэпазіт. Паводзіны спажыўцоў — гэта заўсёды самая цікавая сфера ў рознічным гандлі, але ці будзем мы купляць з дэпазітам ці без, кожны пакупнік будзе належным чынам праінфармаваны аб спагнанні дэпазіту касіршай.
Сістэма дэпазіту на ўпакоўку пачне працаваць у Польшчы з 1 кастрычніка. Яна будзе распаўсюджвацца на алюмініевыя банкі аб'ёмам да аднаго літра і пластыкавыя бутэлькі аб'ёмам да 3 літраў, за якія дэпазіт складзе 0,50 злотых, а таксама на шматразовыя шкляныя бутэлькі аб'ёмам да 1,5 літра, за якія плата складзе 1 злоты.
Упакоўку з сімвалам дэпазіту можна здаць у пункт збору, напрыклад, у дыспенсер для бутэлек або ў краме на касе, каб атрымаць вяртанне дэпазіту. Чэк не патрабуецца. Упакоўка павінна быць пустой і непашкоджанай, этыкетка з сімвалам дэпазіту таксама павінна быць непашкоджанай.
IAR/яс