Беларуская Служба

ЕБРР павысіў свой прагноз росту польскай эканомікі

30.09.2025 06:12
У прагнозе падкрэсліваецца: чакаецца, што польская эканоміка будзе расці лепш, чым суседнія краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Аўдыё
  • Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця павысіў свой прагноз росту польскай эканомікі; 1 кастрычніка з'явіцца ў польскіх крамах упакоўка са значком дэпазіту; Даведаліся rолькі каштуе студэнту ў Польшчы адзін месяц вучобы
Ілюстрацыйнае фотаgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця павысіў свой прагноз росту польскай эканомікі.

Замест 3,3% - 3,5% менавіта такі паказчык чакае Польшчу ў гэтым годзе. Аўтары аналізу ацэньваюць, што сітуацыя з дзяржаўнымі інвестыцыямі ў Польшчы паляпшаецца, інфляцыя зніжаецца, а заработная плата расце.

Аналітыкі ЕБРР папярэджваюць, што ёсць таксама фактары, якія збіваюць польскую эканоміку з курсу.

Сюды ўваходзіць нявызначаная сітуацыя пасля ўвядзення прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам глабальных тарыфаў.

Але ў прагнозе падкрэсліваецца: чакаецца, што польская эканоміка будзе расці лепш, чым суседнія краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

А ў наступным годзе згодна з прагнозам ЕБРР, ВУП Польшчы вырасце на 3,4%.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі