Беларуская Служба

Сярод найбольш развітых еўрапейскіх гарадоў – дзесяць з Польшчы

29.09.2025 15:29
Польскія гарады складаюць палову з 20 найбольш хуткарослых еўрапейскіх гарадоў за апошняе дзесяцігоддзе.
,  .
Уроцлаў, Стары горад.фота: Pixabay.com/pedro_wroclaw

Гэта ў асноўным звязана з інвестыцыямі ў сектар бізнес-паслуг. Аднак у бліжэйшыя 15 гадоў у спісе найбольш хуткарослых гарадоў Польшча будзе мець толькі чатыры прадстаўнікі, і тэмпы іх росту будуць значна павольнейшымі, піша партал Money.pl.

Аналітыкі Oxford Economics прааналізавалі рэальны (г.зн. разлічаны ў пастаянных цэнах) рост ВУП 169 еўрапейскіх гарадоў, якія адыгрываюць значную ролю ў сваіх краінах.

Дублін і Валета, сталіцы Ірландыі і Мальты, былі найбольш хуткарослымі гарадамі ў Еўропе ў перыяд з 2010 па 2025 год. Паводле разлікаў аналітыкаў Oxford Economics, Уроцлаў, Гданьск, Кракаў, Варшава і Познань занялі адпаведна пазіцыі з шостага па дзявятае. Шчэцін, Беласток, Люблін, Катавіцы і Быдгашч увайшлі ў другую дзясятку. Яссы (Румынія) занялі чацвёртае месца, а Вільня – пятае.

Паводле прагнозаў Oxford Economics, спіс самых хуткарослых гарадоў Еўропы не зменіцца кардынальна на працягу наступных 15 гадоў. З 20 лідараў росту паміж 2010 і 2025 гадамі 11 таксама будуць сярод лідараў паміж 2025 і 2040 гадамі. Але з 10 польскіх гарадоў, якія надзвычай дынамічна развіваліся за апошнія дванаццаць гадоў, толькі чатыры маюць шанец захаваць гэтую форму: Уроцлаў, які можа быць другім лідарам па развіцці ў Еўропе, адразу пасля Таліна, і Кракаў, Познань, Гданьск.

Money.pl/ав