На бульбу фры прыпадае да адной траціны польскага экспарту бульбы ў грашовым вымярэнні, і яе міжнародны поспех мае вырашальнае значэнне для ўсяго экспарту прадуктаў харчавання.
Таму на пытанне, як можна атрымаць прыбытак у аграхарчовым сектары, эканамісты адказваюць: на бульбе фры.
Паводле ацэнак Інстытута сельскагаспадарчай і харчовай эканомікі (IERiGŻ), на бульбу фры прыпадае да 34,4% аб'ёму экспарту бульбяной прадукцыі. Чыпсы маюць 29%. А непасрэдна сама бульба ў экспарце займае толькі 4%.
Прычыны бульбянога поспеху
Польшча зʼяўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў бульбы фры ў Еўрапейскім саюзе.
Асноўныя прычыны росту экспарту прадукцыі з бульбы:
- Суадносіны кошту і якасці: польскія прадукты прапануюць высокую якасць па канкурэнтаздольных цэнах, што робіць іх прывабнымі для замежных пакупнікоў.
- Польскія перапрацоўшчыкі ўкладаюць сродкі ў сучасныя тэхналогіі, якія дазваляюць вытрымліваць еўрапейскія і сусветныя стандарты.
- Перапрацаваная прадукцыя, у адрозненне ад сыравіны, менш схільная да ваганняў коштаў, што забяспечвае вытворцам больш стабільную прыбытковасць.
Асноўны экспарт бульбы фры, чыпсаў і іншых перапрацаваных прадуктаў з бульбы скіраваны на наступныя краіны:
- Германія
- Францыя
- Нідэрланды
- Вялікабрытанія
- Назіраецца і рост экспарту ў краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Эксперты падкрэсліваюць, што поспех бульбы фры і чыпсаў на еўрапейскім рынку паказвае на важнасць дыверсіфікацыі экспарту і на неабходнасць засяроджвацца на прадуктах з высокай дабаўленай вартасцю, а не толькі на сыравіне. Гэта дазваляе польскай харчовай прамысловасці заставацца ўстойлівай.
Паводле Rzeczpospolita/вх