Беларуская Служба

Польшча плануе пашырыць сістэму дэпазіту на ўпакоўку

07.10.2025 14:00
Нагадваем, 1 кастрычніка ў Польшчы быў уведзены залог на некаторыя віды ўпакоўкі.
       1,5   1 .
Залог за шматразовую шкляную бутэльку аб'ёмам да 1,5 літра складзе 1 злоты. Manfred Richter/pixabay.com/CC0 Public Domain

У будучыні Польшча плануе пашырэнне каталога ўпакоўкі, на якую будзе распаўсюджвацца дэпазітная сістэма, паведаміла ў эфіры Першай праграмы грамадскага Польскага радыё намесніца міністра па справах клімату і навакольнага асяроддзя Уршуля Зяліньска (Urszula Zielińska). Аднак гэта, паводле яе, адбудзецца толькі пасля поўнага ўкаранення цяперашняй сістэмы, то бок не раней, чым у наступным годзе:

- Гэта першы этап ажыццяўлення дэпазітнай сістэмы ў Польшчы, які ахоплівае тры віды ўпаковак. У будучыні згаданая сістэма можа быць пашыраная на іншыя віды ўпаковак, калі ўжо мы прывыкнем да яе. Падчас распрацоўкі згаданай сістэмы самі вытворцы пагадзіліся, што дэпазітная сістэма – гэта правільнае рашэнне.

Нагадваем, 1 кастрычніка ў Польшчы быў уведзены залог на ўпакоўку. Пакуль дэпазітныя сістэма распаўсюджваецца на алюмініевыя банкі, аб'ёмам да аднаго літра і пластыкавыя бутэлькі абʼёмам да 3 літраў, за якія залог складзе 50 грошаў, а таксама на шматразовыя шкляныя бутэлькі абʼёмам да 1,5 літра, за якія залог складзе 1 злоты.

На ўпакоўцы ахопленай дэпазітнай сістэмай абавязкова павінна знаходзіцца адмысловая паметка – прастакутнік са стрэлкамі, унутры якога выразна пазначана, колькі складае залог.

За напой у такой упакоўцы мы заплацім больш, але дэпазіт будзе нам вернуты пры здачы ўпакоўкі. Адсутнасць паметкі на ўпакоўцы азначае, што яна сістэмай не ахопленая.

Упакоўку можна здаць у пункт збору, напрыклад, адмысловы аўтамат або ў краме на касе.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

1 кастрычніка з'явіцца ў польскіх крамах упакоўка са значком дэпазіту

30.09.2025 08:12
Сістэма дэпазіту на ўпакоўку будзе распаўсюджвацца на алюмініевыя банкі пластыкавыя і шкляныя бутэлькі.