Беларуская Служба

Кава – як золата, ейная цана пастаянна расце

09.10.2025 12:30
Уплыў на гэта мае шмат паказчыкаў, у тым ліку, кліматычныя ўмовы, ваганні на фондавых біржах, а таксама дзеянні спекулянтаў, кажуць эксперты.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. fancycrave1 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Любімы напой многіх палякаў даражэе з месяца ў месяц. У верасні молатая кава падаражэла на 36,1% у параўнанні з мінулым годам, у той час як цана на растваральную каву падскочыла на 23,7% за год, паведамляе Rzeczpospolita.

Паводле штодзёнкі, хоць цэны на молатую каву ў крамах у мінулым годзе выраслі ў сярэднім на 5,4%, а на растваральную – на 1%, сёлетнія паказчыкі значна вышэйшыя.

Цэны на каву ў крамах працягваюць расці самымі хуткімі тэмпамі з пачатку года

Пасля трох кварталаў бягучага года цэны ў сярэднім на 22,6% вышэйшыя – на 28,8% на молатую каву і на 16,4% на растваральную. Толькі ў трэцім квартале рост склаў 36,8% і 20,6% адпаведна», – паведамляе штодзёнка, спасылаючыся на дадзеныя UCE Research і WSB Merito, заснаваныя на даследаванні «Індэкс цэн у крамах».
Аўтары даследавання адзначаюць, што апошнія дадзеныя выразна паказваюць, што цэны на каву ў крамах працягваюць расці, прычым самымі хуткімі тэмпамі з пачатку года.

Паводле слоў доктара Роберта Орпыча з WSB Merito, рост цэн на каву на 22-29% у польскіх крамах з'яўляецца прамым адлюстраваннем драматычнай сітуацыі на сусветных рынках.

Што ўплывае на рост коштаў?

«Прычынай зʼяўляюцца кліматычныя ўмовы. Бразілія, доля якой у сусветнай вытворчасці складае 60%, перажыла катастрафічную засуху і замаразкі. Вʼетнам, другі па велічыні вытворца кавы ў свеце, таксама пацярпеў», – паясняе Роберт Орпыч.

Як піша газета, на цэны таксама ўплываюць ваганні на фондавых біржах, між тым, кава стала мэтай для спекулянтаў.

Многія аналітыкі адзначаюць, што вытворцы наўмысна стрымліваюць продаж зерняў, чакаючы яшчэ больш высокіх цэн, у той час як запасы скарачаюцца, паведамляе Rzeczpospolita.

аз

Кава даражэе — і, як папярэджваюць эксперты, гэта яшчэ не канец росту цэн

03.09.2025 12:53
Без чорнага напою многія не ўяўляюць свайго дня, але яго кошт бʼе новыя рэкорды.