Першая атрымала даплату ЕС у памеры 200 мільёнаў злотых (каля 50 мільёнаў еўра), другая кракаўская фабрыка ШІ атрымае ад ЕС 300 мільёнаў злотых (70 мільёнаў еўра). Грошы будуць выкарыстаны для стварэння сучаснай вылічальнай інфраструктуры і развіцця штучнага інтэлекту.
Польшча стане адной з трох краін Еўропы, у якіх будуць дзве фабрыкі штучнага інтэлекту. Міністр лічбавых спраў Кшыштаф Гаўкоўскі заявіў, што ад гэтага выйграе кожны ў Польшчы.
— Фабрыка штучнага інтэлекту азначае больш хуткую дыягностыку і аналіз анкалагічных захворванняў. Гэта, проста, шанец перамагчы рак, перамагчы хваробу. Гэта шанец, што вам не прыйдзецца чакаць дыягназу тыднямі ці месяцамі, а, магчыма, толькі гадзінамі. Штучны інтэлект таксама дапамагае кіраваць у крызісных сітуацыях.
Міністр лічбавых спраў заявіў, што штучны інтэлект хутка будзе выкарыстоўвацца ў сельскай гаспадарцы і энергетычным сектары.
— Дзякуючы аналітыцы ўраджаю і надвор'я, можна супрацьстаяць засухам, і праца над гэтым ужо вядзецца. Гэта тычыцца таксама энергетычнага сектара. Можна дасягнуць меншае спажыванне сыравіны і энергіі. Хтосьці можа спытаць, як гэта магчыма, што штучны інтэлект дапаможа ў энергетычным сектары? Напрыклад, дзякуючы машыннаму навучанню і цеплавому аналізу, можна зэканоміць 15% спажывання энергіі на сталеліцейных заводах.
У цяперашні час дзве фабрыкі штучнага інтэлекту працуюць у Іспаніі і ў Германіі.
IAR/яс