Беларуская Служба

Грошы падаюць з дрэў! Колькі можна зарабіць на каштанах?

17.10.2025 12:30
Сезон каштанаў і жалудоў у Польшчы самым разгары.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.beasternchen/pixabay.com/CC0 Public Domain

Восень – гэта час, калі прырода прапануе магчымасці для дадатковага даходу. Каштаны, якія растуць у парках неядомыя, але яны выкарыстоўваюцца, напрыклад, у касметалогіі. А калі вы сабралі іх больш, то можаце прадаць і атрымаць дадатковы даход, паведамляе старонка Business Insider.

Колькі можна зарабіць на восеньскім ураджаі? Каштаны выкарыстоўваюцца ў такіх галінах, як фармацэўтычная і касметычная, дзе з іх вырабляюць крэмы ад варыкознага пашырэння вен, бальзамы для цела іг.д.

Каштаны – закупачныя цэны ў 2025 годзе

Аднак сёлетнія цэны на каштаны ніжэйшыя, чым у мінулым годзе. Чаму?

У мінулым годзе кілаграм каштанаў каштаваў да 1,70 злотага па закупачных цэнах. У цяперашні час цэны ніжэйшыя і вагаюцца ад 50 грошаў да 1 злотага за кілаграм у залежнасці ад рэгіёна.

У Куяўска-Паморскім ваяводстве іх кілаграм можна прадаць максімум за 1 злоты, у Мазовіі – за 70 грошаў, а ў Заходняй Памераніі – за 50 грошаў, паведамляе сайт Strefa Agro.

Уладальнік крамы па закупцы каштанаў з Велёвсі (Wielowieś) у Любускім ваяводстве Рышард Маёрэк у інтэрв'ю старонцы bankier.pl тлумачыць, што падзенне цэн звязана з вялікімі запасамі непрададзеных каштанаў і імпартам з Венгрыі і Украіны.

Якія віды каштанаў запатрабаваныя?

Цэнтры па закупцы прымаюць толькі сухія, непашкоджаныя каштаны, без шкарлупіны і слядоў цвілі. Каб яны не высахлі занадта хутка, іх варта захоўваць у сухім і цёмным месцы.

Не толькі каштаны!

Жалуды таксама могуць прыносіць прыбытак. Напрыклад, жалуды з англійскага дуба, якія выкарыстоўваюцца ў касметыцы, дасягаюць цэн ад 2,5 да 4,5 злотага за кілаграм. Гэта падобна на мінулагодні іх кошт.

Збор каштанаў і жалудоў – гэта праца, якой можа займацца амаль кожны. Іх можна прадаваць на мясцовых рынках, дзеля чаго не трэба рэгістраваць ніякай гаспадарчай дзейнасці.

аз