Беларуская Служба

У польскай прамысловасці ёсць добрыя навіны

21.10.2025 14:01
Пра рост вытворчасці і заработнай платы ў сектары паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.
Аўдыё
  • У польскай прамысловасці ёсць добрыя навіны
Здымак мае ілюстрацыйны характарe-gabi/pixabay.com/CC0 Public Domain

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне (GUS) паведаміла, што ў верасні прамысловая вытворчасць у Польшчы была на 7,4% вышэйшай, чым годам раней.

Галоўны эканаміст Bank Pocztowy Моніка Куртэк (Monika Kurtek) заявіла, што заказы з-за мяжы, асабліва з Германіі, маюць вырашальнае значэнне для польскага бізнесу:

- Калі колькасць заказаў расце, то рост прамысловай вытворчасці паскараецца. Калі заказаў менш, то дынаміка запавольваецца. Зараз, дадзеныя вельмі добрыя.

Эканамістка дадала, што моцны канец трэцяга квартала павысіць тэмпы эканамічнага росту за ўвесь 2025 год.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне таксама паведаміла, што ў верасні сярэдняя заработная плата ў прамысловасці павялічылася на 7,5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, дасягнуўшы больш за 8 750 злотых з улікам падаткаў і збораў (больш за 2 068,5 еўра).

Моніка Куртэк лічыць, што гэтыя тэмпы захаваюцца ў бліжэйшыя месяцы:

- Шмат сведчыць пра тое, што да канча года будзе назірацца стабілізацыя росту заработнай платы на ўзроўні каля 7%. Магчыма ў будучым годзе можа фіксавацца невялікі спад да ўзроўню 6-7%.

Эканамістка дадае, што цяперашнія, умераныя тэмпы росту заработнай платы з'яўляюцца аргументам на карысць зніжэння працэнтных ставак Нацбанку.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі