Беларуская Служба

Варшаўскі аэрапорт імя Шапэна плануе выйсці на чарговы рэкорд

04.11.2025 10:45
У канцы 2026 года павінна пачацца пашырэнне варшаўскага аэрапорта, што дазволіць павялічыць колькасць пасажыраў.
.    .
Чамаданы. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: tookapic/pixabay.com/CC0 Public Domain

У гэтым годзе Варшаўскі аэрапорт імя Шапэна можа абслужыць да 24 мільёнаў пасажыраў. Пра гэта Польскаму радыё паведаміў генеральны дырэктар PPL. У мінулым годзе аэрапорт абслужыў больш за 21 мільён падарожнікаў, што таксама было гістарычным рэкордам.

Канчатковыя лічбы будуць залежаць таксама ад святочнага сезона, кажа Лукаш Хабэрскі (Łukasz Chaberski):

- Мы набліжаемся да 24 мільёнаў пасажыраў. Шмат таксама залежыць ад саміх палякаў. Калі яны вырашаць адправіцца ў падарожжа на Каляды, то можам пабіць чарговы рэкорд – 24 мільёны пасажыраў у год. Гэта на 13% больш у параўнанні з мінулым годам. Сярод буйных аэрапортаў – гэта найбуйнейшы рост.

У канцы наступнага года павінна пачацца пашырэнне варшаўскага аэрапорта, што дазволіць абслугоўваць да 30 мільёнаў пасажыраў у год. Завяршэнне інвестыцыі запланаванае на 2029 год.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Нацыянальныя авіялініі LOT адкрываюць першы ў гісторыі маршут з Варшавы ў Марока

29.10.2025 18:26
З пачатку года да кастрычніка праз варшаўскі аэрапорт прайшло больш за 20 млн пасажыраў, што стала гістарычным рэкордам.