Брусельская карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка ведае падрабязнасці прапановы, падрыхтаванай Польшчай, Літвой, Латвіяй, Эстоніяй, Фінляндыяй, Швецыяй і Германіяй.
— Еўрапейскі Саюз працягвае забяспечваць Расіі значныя даходы, закупляючы стратэгічна важныя тавары і падсілкоўваючы такім чынам ваенную машыну ва Украіне, сцвярджаюць прадстаўнікі сямі краін. Яны адзначаюць, што ў мінулым годзе ЕС купіў у Расіі тавары на 35 мільярдаў еўра. Краіны падкрэсліваюць, што расійскі імпарт пагражае еўрапейскай эканамічнай бяспецы, падтрымліваючы залежнасць у ключавых сектарах. Расія ўяўляе сабой доўгатэрміновую пагрозу і таму Еўропа павінна падрыхтавацца да таго, каб стаць незалежнай ад Расіі. Імпартныя тарыфы адыгрываюць у гэтым ключавую ролю, падкрэслівае група.
Сем краін прапануюць засяродзіцца на жалеза і сталь, якія ў мінулым годзе складалі другую па велічыні катэгорыю расійскага імпарту ў ЕС пасля нафты і газу. У першай палове гэтага года ЕС імпартаваў з Расіі жалеза і сталь на суму 1,3 мільярда еўра. Другая прапанова - гэта тарыфы на неарганічныя хімікаты. Іх імпарт з Расіі ў ЕС склаў амаль 450 мільёнаў еўра ў першай палове гэтага года. Яшчэ адна прапанова — тарыфы на імпарт калійных угнаенняў, які павялічваецца і ў мінулым годзе дасягнуў 141 мільёна еўра.
IAR/яс