Доля ўкраінцаў, якія працуюць у Польшчы, змяншаецца, але яны ўсё яшчэ з'яўляюцца найбуйнейшай групай замежнікаў на польскім рынку працы - складаюць прыкладна дзве траціны ад агульнай колькасці іншаземцаў у Польшчы. Другая па велічыні група - гэта беларусы.
Матэвуш Жыдэк з Randstad Polska, агенцтва, якое спецыялізуецца на кансалтынгу па пытаннях работнікаў і часовай працы, кажа, што структура занятасці замежных грамадзян у Польшчы змяняецца.
— Іншыя нацыянальнасці складаюць не больш за 2,5% ад агульнай групы замежнікаў, якія працуюць у Польшчы, напрыклад, доля грамадзян Узбекістана ацэньваецца ў менш чым 10 000-15 000 чалавек, але структура замежнікаў, занятых у польскай эканоміцы, відавочна змяняецца. Доля ўкраінцаў змяншаецца. Мы назіраем зніжэнне колькасці заявак на дазволы на працу. Аднак павялічваецца колькасць іншых нацыянальнасцей, такіх як грамадзяне Узбекістана.
Замежнікі патрэбныя польскай эканоміцы, нават нягледзячы на часовыя змены ў эканамічным клімаце, кажа эксперт.
— Гэта звязана з дэмаграфічнымі фактарамі, а таксама з попытам на тэхнічныя прафесіі. Важна, каб прысутнасць замежнікаў сапраўды адпавядала запатрабаванням на рынку працы не толькі цяпер, але і ў доўгатэрміновай перспектыве. Таму мы павінны мэтанакіравана запрашаць замежных супрацоўнікаў з вызначанымі кваліфікацыямі і патэнцыялам.
На думку эксперта, вельмі важна правяраць ці людзі, якія жадаюць прыехаць у Польшчу на працу, маюць адпаведную прафесійную кваліфікацыю і кампетэнцыі.
IAR/яс