Паводле дадзеных Forum Energii, вытворчасць электраэнергіі ў Польшчы з ветру сёлета ў кастрычніку павялічылася больш як на палову ў параўнанні з вераснем і тым жа месяцам мінулага года. Ветравыя турбіны забяспечылі звыш паловы ўсёй генерацыі з аднаўляльных крыніц, — чытаем на партале biznesalert.pl.
Увогуле аднаўляльныя крыніцы энергіі ў кастрычніку па ўсёй Польшчы далі каля траціны ўсёй электраэнергіі, што на некалькі працэнтных пунктаў больш, чым месяцам раней. Акрамя ветру, значны ўклад зрабіла сонечная энергетыка, хоць яе доля знізілася праз меншую працягласць дня.
Паводле аналітыкаў, павелічэнне долі аднаўляльных крыніц энергіі, залежных ад умоў надвор'я, прывяло да рэкорднага скарачэння вытворчасці — Polskie Sieci Elektroenergetyczne былі вымушаныя часова абмежаваць працу ветравых і сонечных установак на працягу больш як 200 гадзін.
Энергетычны рынак Польшчы паступова пазбаўляецца ад вугалю: за дзесяцігоддзе яго працэнт у вытворчасці энергіі зменшыўся амаль на траціну. Эксперты адзначаюць, што Польшчы ўваходзіць у новы этап перабудовы энергасістэмы, дзе ўсё большую ролю адыгрываюць вецер, сонца і газ.
эж