Беларуская Служба

На Падляшшы пачынаецца працэс адраджэння мясцовай эканомікі

18.11.2025 10:40
Адкрытая беларуская мяжа з'яўляецца крыніцай даходаў для мясцовага насельніцтва.
 -,      ,  -     ,
Эвеліна Грыгатовіч-Шумоўская, старшыня Альянсу польскіх прадпрымальнікаў «Аб'яднаны Усход», падчас прэс-канферэнцыі на памежным пераходзе ў Баброўніках,PAP/Artur Reszko

Падляскія прадпрымальнікі станоўча ацанілі рашэнне польскага ўрада пра адкрыццё памежных пераходаў з Беларуссю.

17 лістапада зноў адкрыліся КПП у Баброўніках і Кузніцы Беластоцкай. Раней Польшча закрыла свае межы з-за ўзмоцненых правакацый з боку Беларусі.

Падляскія прадпрымальнікі настойвалі на адкрыцці памежных пераходаў. Як падкрэсліла Эвеліна Грыгатовіч-Шумоўская з Альянсу польскіх прадпрымальнікаў «Аб'яднаны Усход», памежны рух з'яўляецца ключавым элементам эканамічнага развіцця для жыхароў Падляшша.

 «НУ нашым рэгіёне пераважае сельскагаспадарчая і лясная гаспадаркі. Так званы шопінг-турызм быў рухаючай сілай нашай эканомікі».

Падляскія прадпрымальнікі адзначаюць, што адкрыццё памежных пераходаў дазволіла аднавіць працу шматлікім арганізацыям сферы паслуг і камерцыі, у тым ліку транспартным кампаніям, гасцініцам і рэстаранам.

Падляскі ваявода Яцэк Бжазоўскі таксама пацвярджае гэтую пазіцыю. На яго думку, пачаўся працэс адраджэння мясцовай эканомікі на Падляшшы.

IAR/Мацей Ястшэмбскі/яс