Беларуская Служба

Польскія інтэрнэт-крамы зарабляюць на ўкраінскім буме e-commerce

25.11.2025 11:41
Пазітыўнае сальда польскага гандлю з Украінай істотна ўзрасло: з 2,1 млрд еўра ў 2021 годзе да 7,1 млрд еўра ў 2023-м.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. romeosessions/pixabay.com/CC0 Public Domain

У 2022–2024 гадах аб’ём замежных інтэрнэт-замоваў ва Украіне вырас амаль у чатыры разы — і ў гэтым істотная доля польскіх прадаўцоў. Паводле даследавання лагістычнай кампаніі Fulfilio, з вынікамі якога першай пазнаёмілася газета Rzeczpospolita, ужо кожная пятая польская інтэрнэт-крама вядзе продажы ва Украіне, а яшчэ 10% плануюць выйсці на гэты рынак у бліжэйшы час.

Украіна становіцца для польскага e-commerce адным з ключавых кірункаў замежнай экспансіі. Статыстыка Дзяржаўнай мытнай службы Украіны сведчыць: у 2022 годзе ўкраінцы замовілі каля 31 млн пасылак з-за мяжы на суму 32 млрд грыўняў (каля 0,8 млрд долараў). У 2023 годзе аб’ём вырас да 52 млн адпраўленняў вартасцю 62 млрд грыўняў, а напрыканцы 2024-га паказчык дасягнуў 73,5 млн пасылак агульным коштам 120,5 млрд грыўняў (амаль 3 млрд долараў).

Паводле Fulfilio, сярод польскіх інтэрнэт-прадаўцоў, якія ўжо працуць ва Украіне, пераважаюць кампаніі, што рэалізуюць аўтамабілі і аўтазапчасткі, харчовыя тавары, кнігі і цацкі.

Як адзначае Rzeczpospolita, польскі экспарт ва Украіну ў 2021–2023 гадах вырас больш як на 80%. Найбольш запатрабаванымі катэгорыямі экспарту з’яўляюцца паліва, тэхніка і транспарт, узбраенне, хімічная прадукцыя і машыны. У сваю чаргу, імпарт з Украіны ў Польшчу фарміруецца пераважна за кошт збожжавых, раслінных алеяў, металаў і хімічнай сыравіны.

Пазітыўнае сальда польскага гандлю з Украінай істотна ўзрасло: з 2,1 млрд еўра ў 2021 годзе да 7,1 млрд еўра ў 2023-м.

эж