Замежныя грамадзяне ўсё часцей бяруць у Польшчы банкаўскія пазікі і, як правіла, на большыя сумы, чым палякі. Паводле Puls Biznesu, ад студзеня да канца кастрычніка банкі далі ім крэдытаў на 7,65 млрд злотых (1,81 млрд еўра) толькі ў сегменце іпатэкі.
Увесь партфель крэдытаў, выдадзеных замежнікам, цяпер ацэньваецца амаль у 29 млрд злотых (6,89 млрд еўра) і працягвае павялічвацца. Іпатэчныя пазыкі складаюць 82 % гэтага аб’ёму, яшчэ 14 % — спажывецкія крэдыты.
— Мы бачым пастаянны рост долі замежнікаў на рынку іпатэкі. Зараз гэта амаль 10 % па аб’ёме выдадзеных крэдытаў. У выпадку спажывецкіх пазык — каля 2,5 % — адзначыў Славамір Жыбэк з Бюро крэдытнай інфармацыі.
Толькі сёлета банкі прадставілі іншаземцам крэдыты на 11,63 млрд злотых: 7,65 млрд — іпатэка (+42 % г/г), 2,57 млрд — спажывецкія крэдыты (+46 %), 1,42 млрд — іншыя (+57 %).
Сярэдняя сума іпатэка замежніка ў 513 тыс. злотых, у той час як у паляка — 449 тыс. злотых. Найбольшыя крэдыты атрымліваюць індусы, а сярод беларусаў сярэдні іпатэчны крэдыт складае каля 600 тыс. злотых. Гэта здзіўляе аналітыкаў, бо значную частку замежных работнікаў складаюць украінцы, якія часцей выконваюць менш аплатныя працы.
У Польшчы цяпер працуе каля 1,1 млн іншаземцаў — на 5,5 % больш, чым летась. У базах Бюро крэдытнай інфармацыі ўжо 321 тыс. замежных пазычальнікаў: 227 тыс. украінцаў, 31 тыс. беларусаў і 63 тыс. прадстаўнікоў іншых краін.
эж