Беларуская Служба

Польскія ёлачныя цацкі заваёўваюць свет, а польскі рынак — кітайскі імпарт

08.12.2025 12:16
Польшча займае пятае месца ў свеце і другое ў ЕС па экспарце навагодніх цацак.
C         4   6,6  .
Cусветны экспарт калядных і навагодніх цацак летась павялічыўся на 4% і дасягнуў 6,6 млрд еўра.Shutterstock/Fotokon

Польшча за мінулы год узнялася на другое месца сярод еўрапейскіх экспарцёраў навагодніх ёлачных цацак, абышоўшы Германію. Адначасова польскі рынак усё больш запаўняецца таннымі аздабленнямі з Кітая, якія ўжо складаюць каля 80% усіх дэкарацый, што трапляюць у краіну. Пра гэта ў панядзелак, 8 снежня піша газета Rzeczpospolita.

Як паказваюць даныя плацежнай установы Akcenta, сабраныя для Rzeczpospolita, Польшча займае пятае месца ў свеце па экспарце навагодніх цацак.

Аднак рынак змяняецца: ва ўсім свеце вытворцы мусіць канкураваць з больш таннай прадукцыяй з Азіі. У Польшчы імпарт святочных дэкарацый таксама няўхільна расце — і ўжо чатыры з пяці ёлачных цацак у Польшчы паходзяць з Кітая.

Паводле выдання Rzeczpospolita, сусветны экспарт калядных і навагодніх цацак летась павялічыўся на 4% і дасягнуў 6,6 млрд еўра. Польскі ж экспарт падскочыў яшчэ больш — на 17%. Пры гэтым Кітай, які нарасціў пастаўкі на 3%, па-ранейшаму кантралюе 83% глабальнага продажу такіх тавараў.

«Кітай адпраўляе ў свет ёлачных упрыгожваннняў на 5,5 млрд еўра. Польшча ўпэўнена трымае пазіцыі на еўрапейскім рынку: яе абыходзяць толькі Нідэрланды з экспартам на суму 235 млн еўра. А Германія, якая ў 2023 годзе была другой, у 2024-м апусцілася за межы першай тройкі з вынікам 70,1 млн еўра», — піша Rzeczpospolita.

Найбуйнейшымі пакупнікамі польскіх ёлачных цацак застаюцца Германія, ЗША і Францыя. Частка паставак кіруецца таксама ў Чэхію, Аўстрыю і Славакію.

эж