Беларуская Служба

Эканамісты задаволеныя ўзроўнем інфляцыі ў Польшчы

16.12.2025 13:30
Паводле эканамістаў, нізкая інфляцыя дазволіць знізіць працэнтныя стаўкі ў Нацбанку на пачатку будучага года.
Аўдыё
  • Эканамісты задаволеныя ўзроўнем інфляцыі ў Польшчы
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:stevepb/pixabay.com/CC0 Public Domain

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне паведаміла, што ў лістападзе бягучага года спажывецкія цэны былі на 2,5 працэнта вышэйшыя, чым годам раней і адначасова ніжэйшыя, чым у кастрычніку, калі інфляцыя дасягнула 2,8 працэнта.

Галоўны эканаміст Bank Pocztowy Моніка Куртэк (Monika Kurtek) падкрэсліла, што інфляцыя знаходзіцца на ўзроўні, да якога імкнецца Нацыянальны банк Польшчы:

- Гэта дакладна сярэдзіна мэты, вызначанай НБП. Такім чынам сітуацыя выглядае станоўча і шмат сведчыць пра тое, што на падобным узроўні будзе завершаны 2025 год, то бок з нізкім узроўнем інфляцыі.

Моніка Куртэк дадала, што такая інфляцыя дазваляе знізіць працэнтныя стаўкі ў Нацбанку:

- Рада грашовай палітыкі знізіла працэнтныя стаўкі ў снежні і вельмі праўдападобна, вернецца да згаданай тэмы на пачатку будучага года – у сакавіку або красавіку. Тады будуць даступныя чарговыя дадзеныя і мы будзем ведаць, што адбывалася з інфляцыяй на пачатку новага года.

Нагадваем, зараз працэнтныя стаўкі ў Нацбанку складаюць 4% і, паводле эканамісткі, у наступным годзе яны могуць знізіцца на паўпрацэнта.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

У Польшчы стартаваў набор заявак на атрыманне датацыі на аплату ацяплення кватэры

04.11.2025 12:30
Міністэрства энергетыкі лічыць, што падтрымкай скарыстаюцца прыблізна 400 000 хатніх гаспадарак.