Беларуская Служба

Польшча і Германія дамаўляюцца пра новыя чынуначныя спалучэнні

17.02.2026 16:35
Больш злучэнняў, больш кароткі час у дарозе і новыя напрамкі — такія наступствы прынясе новае польска-нямецкае чыгуначнае пагадненне.
     PKP Intercity
Цягнік польскай дзяржаўнай пасажырскай кампаніі PKP Intercityкрыніца: PKP Intercity

Пагадненне было падпісана ў Варшаве міністрамі транспарту абедзвюх краін.

Міністр інфраструктуры Польшчы Дарыюш Клімчак заявіў, што такія магчымасці з'явяцца на некалькіх маршрутах:

— Мы маем намер прааналізаваць трасы: Варшава—Берлін, Кракаў—Уроцлаў—Зялона Гура—Берлін, Гданьск—Шчэцін—Берлін, а таксама Пшэмысль—Кракаў—Уроцлаў—Ляйпцыг. Гэтыя маршруты ўжо існуюць, аднак мы плануем прааналізаваць дадзеныя і правесці работы, мэта якіх скарачэнне часу праезду і павелічэнне колькасці злучэнняў.

Таксама будзе абмяркоўвацца пытанне новых злучэнняў з Польшчы ў Франкфурт і Мюнхен.

Міністр транспарту Германіі Патрык Шнідэр таксама абвясціў аб супрацоўніцтве з Польшчай у справе будаўніцтва хуткаснай чыгункі:

— Наш сумесны аналіз накіраваны на каардынацыю хуткасных чыгуначных маршрутаў. Варшава—Познань—Берлін, або з Варшавы праз Прагу ў Мюнхен. Чакаюцца рэвалюцыйныя змены.

Польскі і нямецкі бакі таксама абвясцілі аб супрацоўніцтве ў паляпшэнні бяспекі чыгуначнага руху.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі