Пачалося двухдзённае паседжанне Рады грашовай палітыкі, на якім будзе прынятае рашэнне важнае перш за ўсё для тых, хто пагашае крэдыты ў злотых.
Галоўны эканаміст Bank Pocztowy Моніка Куртэк (Monika Kurtek) чакае зніжэння працэнтных ставак у Нацбанку на чвэрць працэнтнага пункта:
- Шмат сведчыць пра тое, што ў Рады ёсць аргументы на карысць зніжэння ставак. Тым больш, што згаданае рашэнне было адкладзенае на некаторы час – зніжэння не было ні ў студзені, ні ў лютым, а сама Рада намякала, што яно можа адбыцца менавіта ў сакавіку. Між тым, з моманту апошняга зніжэння ставак – снежня, у Польшчы ўпала інфляцыя і тэмпы росту зарплатаў. Гэта асноўныя паказчыкі, на якія можа спаслацца Рада.
Тым не менш, успышка канфлікту на Блізкім Усходзе, можа быць для Рады грашовай палітыкі аргументам супраць зніжэнне ставак, бо ён можа паўплываць на інфляцыю і эканамічны клімат, перасцерагае Моніка Куртэк:
- Пад знакам пытання апынуліся чарговыя паніжэнні працэнтных ставак. Інакш кажучы, зараз Рада можа прыняць рашэнне аб іх зніжэнні, але наступныя могуць быць менш праўдападобнымі. Тое, як доўга будзе працягвацца канфлікт на Блізкім Усходзе, як хутка ён закончыцца мае вырашальнае значэнне ў кантэксце працэнтных ставак.
Рашэнне па працэнтных стаўках будзе абвешчана ў сераду (4 сакавіка). У цяперашні час базавая працэнтная стаўка ў Нацыянальным банку Польшчы складае 4 працэнты.
IAR/аз