Беларуская Служба

У лютым палякі купілі больш тавараў, чым год таму

24.03.2026 11:01
Нягледзячы, што дадзеныя лепшыя, чым летась, аднак эканамісты чакалі больш высокіх паказчыкаў.
Аўдыё
  • У лютым палякі купілі больш тавараў, чым год таму
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

У лютым палякі купілі больш тавараў, чым год таму. Рознічны продаж павялічыўся на 5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, пра што сведчаць дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення.
Нягледзячы на тое, што дадзеныя лепшыя, чым летась, рынак чакаў больш высокіх паказчыкаў, пацвярджаюць эканамісты.

Напрыклад, продаж аўтамабіляў вырас больш, чым у студзені, заўважае эканаміст PKO Bank Polski Уршуля Крыньска (Urszula Kryńska):

— Продажы паліва таксама выраслі. Гаворка ідзе пра двухзначны рост у рэальным выражэнні. У сваю чаргу горш выглядала сітуацыя, калі гаворка ідзе пра вопратку і абутак — тут рост амаль спыніўся. У студзені ён складаў амаль 18%, цяпер — 0,8%. Гэта можа быць вынік зруху продажаў з-за моцных маразоў.

Са студзеня па люты бягучага года рознічны продаж у Польшчы павялічыўся на 3,8 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2025 года.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Беларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн за студзень–люты 2026 года

23.03.2026 12:02
Паводле аналізу дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі, ніжэй, чым у Беларусі, цэны павялічыліся ў Таджыкістане і Латвіі.