Беларуская Служба

У чэрвеньскія выходныя кампанія PKP Intercity пабіла рэкорд па колькасці перавезеных пасажыраў

09.06.2026 13:30
Найбольшая загружанасць цягнікоў была зафіксаваная 7 чэрвеня, паведамілі ў чыгуначнай кампаніі.
PKP Intercity
PKP Intercity Shutterstock/Mariola Anna S

Паслугамі PKP Intercity на працягу апошніх доўгіх выходных (4-7 чэрвеня), якія выпалі на пачатку чэрвеня ў Польшчы, скарысталіся амаль 1,4 мільёна чалавек. Перавозчык паведаміў, што найбольшая загружанасць была зафіксаваная 7 чэрвеня. У гэты дзень цягнікамі PKP Intercity падарожнічалі 347 тысяч пасажыраў. Гэта новы транспартны рэкорд кампаніі.

Паводле слоў прэс-сакратара PKP Intercity Міхала Вжосэка(Michał Wrzosek), сёлетнія чэрвеньскія выходныя былі лепшымі за мінулагоднія па колькасці пасажыраў.

— Гэта на 5 працэнтаў больш, чым у 2025 годзе. PKP Intercity паклапацілася пра тое, каб падчас доўгіх чэрвеньскіх выходных пасажыры мелі як мага больш месцаў у цягніках. Паводле бягучага раскладу, на пасажыраў чакала больш за 530 розных маршрутаў,  заявіў Вжосэк.

Найбольшая колькасць пасажыраў скарысталася цягнікамі, якія накіроўваліся на ўзбярэжжа Балтыкі і ў курортны гарадок у Татрах  Закапанэ. Паводле Міхала Вжосэка, некаторыя цягнікі былі ўзмоцнены дадатковымі вагонамі.

 Агулам да 378 цягнікоў мы дадалі 750 вагонаў. Яны выкарыстоўваліся ў цягніках, якія курсіравалі паміж буйнымі гарадамі і папулярнымі турыстычнымі цэнтрамі, у тым ліку ў Закапанэ, Калобжэг і Хель,  дадаў прэс-сакратар PKP Intercity.

Нагадаем, з бліжэйшай нядзелі, 14 чэрвеня, уступіць у сілу летні расклад чыгуначнага руху. У яго будуць уключаны, сярод іншага, дадатковыя цягнікі да папулярных турыстычных гарадкоў. Акрамя таго, у расклад вернуцца два горада: Ломжа (Łomża) ў Падляскім і Астралэнка (Ostrołęka)  у Мазавецкім ваяводствах.

PKP Intercity таксама запусціць цягнікі ў Харватыю і Славенію.

IAR/аз 

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Польшча і Германія дамаўляюцца пра новыя чынуначныя спалучэнні

17.02.2026 16:35
Больш злучэнняў, больш кароткі час у дарозе і новыя напрамкі — такія наступствы прынясе новае польска-нямецкае чыгуначнае пагадненне.