Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Больш за 200 мільёнаў еўра штрафу за гандлёвую змову для чатырох фармацэўтычных аптавікоў

22.09.2026 14:02
Дзеянні пакараных кампаній прычыніліся да пагаршэння ўмоў гандлю для аптэк і, адпаведна, да больш высокіх коштаў для пацыентаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Ondrej Janovec/pixabay.com/CC0 Public Domain

Фармацэўтычныя кампаніі, якія маніпулявалі цэнамі на лекі, павінны заплаціць штраф у памеры амаль 207 мільёнаў еўра (900 мільёнаў злотых). Упраўленне па ахове канкурэнцыі і правоў спажыўцоў аштрафавала найбуйнейшых аптавікоў фармацэўтычных прэпаратаў у Польшчы.

Расследаванне паказвае, што на працягу 10 гадоў яны абменьваліся канфідэнцыйнай інфармацыяй, у тым ліку цэнамі на лекі, аб'ёмамі продажаў і камерцыйнымі ўмовамі.

Гэтыя веды дазволілі ім абмежаваць канкурэнцыю і пазбегнуць цэнавай вайны. Штраф быў накладзены на чатырох аптавікоў, кажа старшыня Упраўлення па ахове канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў Тамаш Хрустны (Tomasz Chróstny).

— Прадпрымальнікі абмежавалі канкурэнцыю паміж сабой і канкурэнцыю за цэны на лекі, выкарыстоўваючы сістэму, у якой яны абменьваліся інфармацыяй аб бягучых цэнах на лекі для аптэк і іншых камерцыйных умовах. Іх дзеянні азначалі пагаршэнне ўмоў гандлю для аптэк і, адпаведна, больш высокія цэны на лекі для пацыентаў, — заявіў старшыня ўпраўлення.

Рашэнне Упраўлення па ахове канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў не зʼяўляецца канчатковым. Прадпрымальнікі маюць права абскардзіць яго ў судзе.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі