Фармацэўтычныя кампаніі, якія маніпулявалі цэнамі на лекі, павінны заплаціць штраф у памеры амаль 207 мільёнаў еўра (900 мільёнаў злотых). Упраўленне па ахове канкурэнцыі і правоў спажыўцоў аштрафавала найбуйнейшых аптавікоў фармацэўтычных прэпаратаў у Польшчы.
Расследаванне паказвае, што на працягу 10 гадоў яны абменьваліся канфідэнцыйнай інфармацыяй, у тым ліку цэнамі на лекі, аб'ёмамі продажаў і камерцыйнымі ўмовамі.
Гэтыя веды дазволілі ім абмежаваць канкурэнцыю і пазбегнуць цэнавай вайны. Штраф быў накладзены на чатырох аптавікоў, кажа старшыня Упраўлення па ахове канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў Тамаш Хрустны (Tomasz Chróstny).
— Прадпрымальнікі абмежавалі канкурэнцыю паміж сабой і канкурэнцыю за цэны на лекі, выкарыстоўваючы сістэму, у якой яны абменьваліся інфармацыяй аб бягучых цэнах на лекі для аптэк і іншых камерцыйных умовах. Іх дзеянні азначалі пагаршэнне ўмоў гандлю для аптэк і, адпаведна, больш высокія цэны на лекі для пацыентаў, — заявіў старшыня ўпраўлення.
Рашэнне Упраўлення па ахове канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў не зʼяўляецца канчатковым. Прадпрымальнікі маюць права абскардзіць яго ў судзе.
IAR/аз