Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Паніжэнне цэн на паліва зменшыць рызыку значнага росту цэн у крамах

06.10.2026 16:00
Улады ў Польшчы ў трэці раз увялі праграму, якая зніжае стаўкі ПДВ і акцызу на паліва на аўтазапраўках.
Аўдыё
  • Паніжэнне цэн на паліва зменшыць рызыку значнага росту цэн у крамах
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. IADE-Michoko/pixabay.com/CC0

Паніжэнне цэн на паліва, якое ў трэці раз адбываецца ў рамках урадавай праграмы «Цэны на паліва ніжэй» (поль. Ceny paliwa niżej, CPN) знізіць інфляцыю да канца года і паменшыць рызыку значнага росту цэн у крамах.

Паводле міністра фінансаў, праграма прычыніцца да зніжэння сярэднегадавой інфляцыі ў Польшчы прыблізна на 0,2-0,3 працэнтнага пункта.

Інфляцыя не павінна перавысіць 4 працэнтаў, што дазволіць польскай эканоміцы пазбегнуць так званых другасных эфектаў павышэння цэн на паліва, лічыць галоўны эканаміст банка PKO BP Пётр Буяк (Piotr Bujak).

— Калі б інфляцыя была вышэйшай, вышэй за 4%, магчыма, на ўзроўні 5%, мы маглі б чакаць  значнага росту зарабкаў, што, у сваю чаргу, магло б яшчэ больш паскорыць інфляцыю ў наступныя перыяды. Гэтага нам павінна ўдасца пазбегнуць, — заявіў эканаміст.

Зніжаныя стаўкі ПДВ і акцызу застануцца ў сіле да канца бягучага года. Аналітык «SpotData» Ігнацы Мараўскі (Ignacy Morawski) адзначае, што ў дзяржаўным бюджэце на наступны год не прадугледжаны сродкі на субсідаванне зніжэння цэн на паліва на аўтазапраўках.

— Пакуль урад знайшоў фінансаванне на некалькі месяцаў, але калі высокія цэны захаваюцца і ў наступным годзе, на маю думку, урад будзе мець праблемы. Таму я думаю, што было б лепш выразна паведаміць грамадскасці. У нас высокія цэны на паліва, і гэта праблема з-за сітуацыі ў свеце, на Блізкім Усходзе і ў Расіі. Мы нічога не можам з гэтым зрабіць; мы павінны перачакаць, — кажа аналітык.

Пасля таго, як прэзідэнт Караль Наўроцкі падпісаў адпаведны законапраект, зніжэнне акцызу і ПДВ на паліва будзе прафінансавана за кошт звышпрыбытку польскіх паліўных кампаній.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі