Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

З Варшавы ў Вільню — за 4 гадзіны. ЕС робіць стаўку на высокахуткасныя цягнікі (КАРТА)

22.10.2026 15:01
Інвеставанне ў еўрапейскую чыгуначную сетку пачнецца ўжо ў 2028 годзе.
    .
Нямецкія хуткасныя цягнікі на вакзале.Lutsenko_Oleksandr/Shutterstock

Еўрапейскі парламент падтрымаў маштабны план развіцця чыгункі ў ЕС. Высокахуткасныя цягнікі будуць курсаваць па ўсёй Еўропе, час у дарозе значна скароціцца, што заахвоціць пасажыраў перасесці з паветранага на чыгуначны транспарт, паведамляе эканамічны партал Forsal.

План развіцця еўрапейская чыгункі накіраваны на злучэнне не толькі сталіц, але і важных мегаполісаў у ЕС.

Так, згодна з планам, да 2040 года падарожжа з Варшавы ў Берлін, як чакаецца, будзе займаць 4 гадзіны 15 хвілін (цяпер — больш за 5 гадзін). Шлях з польскай сталіцы ў Вену павінен заняць столькі ж часу і зменшыцца з цяперашніх 7 гадзін 30 хвілін.

Еўрапейскі парламент падтрымаў маштабны план развіцця чыгункі ў ЕС. Крыніца: Еўрапейская камісія. Еўрапейскі парламент падтрымаў маштабны план развіцця чыгункі ў ЕС. Крыніца: Еўрапейская камісія.

З пункту гледжання Польшчы важным будзе спалучэнне Варшава-Вільня: паводле праекту, цягнік пройдзе паміж дзвюма сталіцамі за 4 гадзіны. У сваю чаргу дабрацца з Варшавы ў Парыж праз Берлін можа будзе за 11 гадзін.

Цяпер дарога з Берліна ў Рым займае 14 гадзін 30 хвілін – пасля інвестыцыі час падарожжа скароціцца да 10 гадзін 15 хвілін. А вось час следавання цягніка на трасе Будапешт-Браціслава скароціцца з 15 гадзін да рэкордных 6 гадзін 15 хвілін.

Інвеставанне ў еўрапейскую чыгуначную сетку хуткасных цягнікоў пачнецца ўжо ў 2028 годзе, паведамляе партал Forsal.

вс