Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

За знойдзены скарб — нават больш за 45 тыс. еўра прэміі ад дзяржавы

27.10.2026 14:47
Польскі ўрад рыхтуе новыя правілы для людзей, якія займаюцца пошукам гістарычных каштоўнасцей. За асабліва каштоўныя знаходкі яны змогуць атрымліваць значныя грашовыя ўзнагароды.
Аўдыё
  • Польшча і Германія абмяркоўваюць перспектывы далейшага эканамічнага супрацоўніцтва; Польскія вытворцы знічак рыхтуюцца да найважнейшага перыяду продажаў;-Аматары пошуку скарбаў чакаюць новых правілаў і магчымасці атрымліваць большыя ўзнагароды.
Шукальнікі скарбаўкрыніца: Express Bydgoski/ fot. Piotr Krzyżanowski

Слухайце эфірны запіс эканамічнай перадачы!

Паводле апісаных правілаў, знойдзеныя ў зямлі гістарычныя прадметы — напрыклад, старадаўнія манеты, упрыгажэнні, зброя ці кераміка — належаць дзяржаве. Пры гэтым не мае значэння, на якой глыбіні і на чыім зямельным участку іх знайшлі.

Аднак за перадачу асабліва каштоўных знаходак прадугледжваюцца ўзнагароды.

Максімальная выплата можа дасягаць 25 сярэдніх заробкаў па краіне  - гэта каля 222 тысяч злотых (50,5 тыс. еўра) за адно знаходанне.

Урад рыхтуе яшчэ адну істотную змену — спрашчэнне працэдуры атрымання дазволу на пошукі.

Замест таго, каб звяртацца па дазвол да органаў аховы помнікаў, дастаткова будзе зарэгістраваць пошук праз спецыяльнае мабільнае прыкладанне.

Пра новы механізм расказвае Пётр Енджэеўскі, прэс-сакратар Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы.

 — На дадзены момант на атрыманне такой узнагароды могуць прэтэндаваць выключна самыя каштоўныя знаходкі найвышэйшага рангу. Дзякуючы гэтай змене заканадаўства, дзякуючы праграме, якую мы ўкараняем, мы будзем ведаць, хто капае, дзе капае і што выкапаў, а гэта азначае, што колькасць гэтых самых каштоўных аб'ектаў, напэўна, таксама павялічыцца. Аднак на дадзены момант сітуацыя выглядае так, што штогод знаходзяць ад некалькіх да максімум крыху больш за дзесяць такіх аб'ектаў.

Цяпер дзяржава выдаткоўвае на ўзнагароды ў сярэднім каля 121 тысячы злотых (27,5 тыс.еўра) за год, — заяўляе Польскі саюз даследчыкаў і шукальнікаў.

Пра гэта гаворыць Яанна Каферская-Кавальчык, упаўнаважаная па пытаннях публічнай інфармацыі і камунікацыі Польскага саюза даследчыкаў і шукальнікаў.

 — Узнагароды за выпадковыя знаходкі пачынаюцца ад 300 злотых (68 еўра). Здаецца, у 2024 годзе была такая ўзнагарода — 200 тысяч злотых (45 тыс.еўра), але гэта быў выключны скарб, скарб брактэатаў, гэта такія маленькія срэбныя манеты XII ці XIII стагоддзя. Іх там было больш за тысячу. Правілы вызначаюць, што гэта можа быць сума да 25-кратнага памеру сярэдняга валавога заробку па краіне за мінулы год, паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, або ў выпадку, калі гэта мае выключную матэрыяльную каштоўнасць, то нават да 30-кратнага памеру сярэдняга заробку.

Аднак перш чым разлічваць на знаходку каштоўнага скарбу, трэба яшчэ ўкласці грошы ў абсталяванне.

Самыя простыя металашукальнікі каштуюць некалькі сотняў злотых. Аматары, якія сур'ёзна займаюцца пошукамі, звычайна карыстаюцца прыладамі коштам ад дзвюх з паловай да васьмі тысяч злотых (55 – 180 еўра).

Паводле прадстаўленых планаў, новыя правілы і сістэма грашовых узнагарод павінны пачаць дзейнічаць з 1 студзеня наступнага, 2027 года.

Такім чынам, пошук гістарычных каштоўнасцей можа стаць не толькі захапленнем, але ў выключных выпадках і крыніцай значнага даходу. Аднак вялікія ўзнагароды будуць прызначацца толькі за сапраўды рэдкія і каштоўныя знаходкі.

ПР1/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі