Цэны на будаўнічыя участкі ў буйных гарадах Польшчы ў першай палове 2026 года павялічыліся прыкладна на 10% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, пра гэта сведчаць дадзеныя, якія прыводзіць справаздача PKO BP «Пульс Нерухомасці: Важна мець план».
Найбольш дарагія ўчасткі пад аднасямейнае жыллё былі зафіксаваны ў Варшаве, Уроцлаве, Гдыні і Познані, а самыя танныя — у Лодзі і Шчэціне. У паветах, прылеглых да ваяводскіх цэнтраў, цэны выраслі прыкладна на 9% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Калі гаворка пра ваяводствы, то цэны будаўнічых участкаў павялічыліся ў сярэднім на 5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Найбольшы рост назіраўся ў Вялікапольскім, Ніжнесілезскім і Сілезскім ваяводствах. Кошты за квадратны метр вагаліся ад 69 да 134 злотых (ад 16 да 30,5 еўра), прычым самыя высокія цэны фіксаваліся ў Сілезскім і Мазавецкім ваяводствах.
Аўтары дакладу адзначаюць, што ключавым фактарам, які ўплывае на рынак з’яўляецца рэформа прасторавага планавання ў Польшчы.
Паводле яе, да 31 жніўня 2026 года, муніцыпалітэты павінны былі прыняць свае планы агульнага развіцця. Паводле дадзеных Нацыянальнага геапартала, 32% усіх гмінаў выканалі згаданы абавязак у вызначаны тэрмін, а 5% муніцыпалітэтаў яшчэ нават не пачалі працаваць над дакументамі.
Паводле PKO BP, абмежаваная прапанова будаўнічых участкаў пасля прыняцця згаданых планаў можа прывесці да далейшага росту іх цэн. У той жа час некаторыя рэгіёны могуць страціць свой інвестыцыйны патэнцыял, а разам з ім — і вартасць.
PAP/аз