Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Справаздача: Прадпрымальнікі з Падляшша — самыя надзейныя плацельшчыкі ў Польшчы

17.11.2026 16:00
Прадпрымальнікі з Падляшша ў чарговы раз сталі лідарамі «Індэкса надзейнасці прадпрымальнікаў».
Аўдыё
  • Прадпрымальнікі з Падляшша ў чарговы раз сталі лідарамі «Індэкса надзейнасці прадпрымальнікаў»
БеластокRobert Bartosewicz / Polskie Radio

Прадпрымальнікі з Падляшша ў чарговы раз сталі самымі надзейнымі плацельшчыкамі ў Польшчы. Паводле найноўшага «Індэкса надзейнасці прадпрымальнікаў» другое месца ў рэйтынгу занялі прадпрымальнікі з Люблінскага ваяводства, а трэцяе — з Падкарпацкага і Апольскага ваяводстваў.

«Індэкс надзейнасці прадпрымальнікаў» улічвае тры крытэрыі: працэнт прадпрыемстваў з запазычанасцю ў дадзеным ваяводстве, сярэдні доўг аднаго прадпрымальніка, зарэгістраванага ў Нацыянальным рэестры запазычанасці, а таксама памер запазычанасці на 1 000 дзеючых прадпрыемстваў.

Прадпрымальнікі з Падляскага ваяводства зноў занялі першае месца ў рэйтынгу, набраўшы 44 балы з 48 магчымых. Другое месца занялі прадпрымальнікі з Люблінскага ваяводства, атрымаўшы 38 балаў. Далей ішлі Падкарпацкае і Апольскае ваяводствы, кожнае з якіх набрала па 34 балы. Пяцёрку лідараў замкнулі прадпрымальнікі са Свентакшыскага ваяводства, якія набралі 32 балы.

Дарэчы, падляскія прадпрымальнікі атрымалі добрыя вынікі ва ўсіх трох катэгорыях.
На другім канцы рэйтынгу зноў апынулася Сілезскае ваяводства, прадпрымальнікі з якога набралі ўсяго 7 балаў. На перадапошнім месцы з 12 баламі апынулася Мазовія, за ёй ідуць Любускае ваяводства з 14 баламі і Куяўска-Паморскае з 16 баламі. Памеранія замыкае пяцёрку ваяводстваў з найменшай колькасцю балаў — 20.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі