Беларуская Служба

Дэпартацыі са Злучаных Штатаў прыспяшаюцца

24.07.2019 13:03
Цалкам змянілася працэдура імклівай дэпартацыі, традыцыйныя доўгія бюракратычныя працэдуры былі адмененыя.
Prezydent USA Donald Trump poinformował w poniedziałek o zawarciu z Kongresem porozumienia w sprawie budżetu państwa na najbliższe dwa lata. Dzięki umowie w tym okresie nie dojdzie do ponownego zawieszenie prac rządu, czyli shutdownu, jak to miało miejsce pod koniec 2018 roku.
Prezydent USA Donald Trump poinformował w poniedziałek o zawarciu z Kongresem porozumienia w sprawie budżetu państwa na najbliższe dwa lata. Dzięki umowie w tym okresie nie dojdzie do ponownego zawieszenie prac rządu, czyli shutdownu, jak to miało miejsce pod koniec 2018 roku.shutterstock, FS11

Не маеш дакументальнага пацвярджэнне, што знаходзішся на тэрыторыі ЗША апошнія два гады – імкліва будзеш дэпартаваны, піша Gazeta Wyborcza.
Новыя нормы, якія рэгулююць гэты аспект эміграцыйнага заканадаўства былі зацверджаныя 23 ліпеня, яны пачалі дзейнічаць адразу.

Цалкам змянілася працэдура імклівай дэпартацыі, традыцыйныя доўгія бюракратычныя працэдуры былі адмененыя. Дагэтуль толькі тыя людзі, якія знаходзіліся на адлегласці менш за 160 км ад дзяржаўнай мяжы і тэрмінам карацейшым чым 2 тыдні, маглі быць імкліва дэпартаваныя на радзіму. Нелегалы мелі права на адваката, а дэпартацыя магла адбыцца толькі пасля рашэння суда.

Цяперака сітуацыя выглядае зусім інакш. Зараз, незалежна ад таго, у якой частцы краіны быў злоўлены эмігрант, у выпадку, калі няма моцных доказаў яго двухгадовага знаходжання на тэрыторыі Злучаных Штатаў, ён будзе імкліва дэпартаваны. Нелегала нават не дапытаюць і таксама яго пазбавілі права на адваката.

Дэпартамент унутранай бяспекі ЗША ўхваляе новаўвядзенні. На думку амерыканскіх чыноўнікаў, новыя працэдуры дазволяць зняць вялікі цяжар з бюракратычнай сістэмы, бо гэта слушны адказ на востры міграцыйны крызіс. Пра новаўвядзенні ў міграцыйнай палітыцы ЗША пісала штодзённка Gazeta Wyborcza.

эж