Беларуская Служба

Польшча змушае Газпром змяніць палітыку

18.09.2019 12:09
У аўторак Суд Еўрапейскага Звязу адмяніў рашэнне Еўрапейскай камісіі 2016 года, паводле якога, Газпром манапалізаваў трубу Апал.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Расійская ўрадавая энергетычная карпарацыя Газпром павялічвае транзіт газу праз тэрыторыю Украіны, гэта адбылося ў выніку прымусовага абмежавання транзіту блакітнага паліва ў Нямеччыну, піша Gazeta Wyborcza. Гвалтоўнае абмежаванне аб’ёму прапампоўкі расійскага газу ў ФРГ было выклікана адпаведным рашэннем Суда Еўрапейскага Звязу, істцом была Польшча.

У аўторак Суд Еўрапейскага Звязу адмяніў рашэнне Еўрапейскай камісіі 2016 года, паводле якога, Газпром манапалізаваў трубу Апал, то-бок галоўнае нямецкае адгалінаванне газаправоду Паўночны паток 1.

Дадзенае рашэнне Еўрапейскай камісіі абскардзіў урад Польшчы. Суд прыслухайся да пазіцыі Польшчы і адмяніў рашэнне Еўракамісіі, палічыўшы яго не адпаведным салідарнай энергетычнай палітыцы. Пасля гэннай пастановы Суда ЕЗ расійскі Газпром зможа выкарыстоўваць толькі палову транспартных магутнасцяў Апалу.

Цяперака Газпром зможа транспартаваць па трубе Апал толькі 37 мільёнаў кубічных метраў газу на суткі. Раней гэты паказчык мог дасягаць нават 107 мільёнаў кубічным метраў газу на суткі. Гэта сведчыць аб тым, што Газпром парушаў і ранейшыя нормы прапампоўкі праз Апал. Пра чарговую польскую перамогу над расійскай энергетычнай тыраніяй пісала Gazeta Wyborcza.

эж