Беларуская Служба

Непрыкметныя выбары ў Беларусі

24.10.2019 16:23
17 лістапада адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.
Аўдыё
  • Парламенцкая выбарчая кампанія ў Беларусі ў разгары
   .    .
Выбары дэпутатаў у Беларусі. Здымак мае ілюстрацыйны характар.http://europeanbelarus.org

На днях пачаліся выступы кандыдатаў у дэпутаты. Апроч выступу, які не паказалі з-за закліку да імпічмэнта Лукашэнку, заявы кандыдатаў прайшлі без вялікага рэха. Улады сёлета хочуць атрымаць абсалютна лаяльную Палату прадстаўнікоў, кажа эксперт.

Парламенцкая выбарчая кампанія ў Беларусі ў разгары, аднак вялікай цікавасці да яе мы ня бачым. Паводле маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў, якая прааналізавала асвятленне ў СМІ парламенцкіх выбараў у 2019 годзе, галоўная характарыстыка выбараў – гэта дэпалітызацыя працэсу выбараў. Пра што сведчыць дамінацыя ў дзяржаўных СМІ тэхнічнай інфармацыі пра арганізацыю выбарчай кампаніі, націск на лічбы, а не на прозвішчы. Галоўнымі суб'ектамі выбарчага працэсу сталі прэзідэнт краіны і ЦВК, якія сваймі выказваннямі вызначалі, як маюць прайсці выбары і якім павінен быць будучы склад парламента.

Грамадству ўлады транслююць сігнал, што ўсё вызначана, ня вашая справа, хто гэта ўсё кантралюе. Такія бачна выразныя абрысы бягучай палітычнай кампаніі. Гэта звязана з тым, што ўлады хочуць атрымаць абсалютна лаяльны парламент, перакананы аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыё