Цяпер у Польшчы ўзгадваюць тыя падзеі, ушаноўваючы ў першую чаргу тых, хто не збаяўся рэпрэсіяў і працягваў змагацца за свабодную Польшчы.
Увядзенне ваеннага становішча было рэакцыяй тагачасных камуністычных уладаў на ўздым Руху «Салідарнасць», эканамічны ды палітычны крызіс, у якім апынулася тады краіны. Цягам 1,5 год Польшчай кіравалі вайскоўцы Ваеннага савету нацыянальнага выратавання (WRON) на чале з генералам Войцехам Ярузельскім. Сілай камуністычныя ўлады змаглі здушыць апазіцыю, перш за ўсё прафсаюз «Салідарнасць». У выніку рэпрэсіяў дзясяткі чалавек загінулі, а блізу 10 тысяч чалавек былі пазбаўленыя свабоды. Гэтыя меры дазволіла часова стабілізаваць камуністычны рэжым у Польшчы.Аднак у 1989-м годзе, камуністы мусілі аддаць уладу над краінай.
Штогод у Польшчы ладзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы прысвечаныя ўшанаванню памяці герояў ды ахвяр зімы 1989-га года. Сёлета адной з першых памятных урачыстасцяў стала адкрыццё памятнай дошкі аднаго з лідараў групы «Змагарная Салідарнасць» Карнэля Марвецкага непадалёк Парку абаронцаў Салідарнасці.
Удзел ва ўрачыстасці ўзяў сям’я і сын нядаўна памерлага палітыка, які цяпер кіруе працамі ўраду, прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі. Польскі прэм’ер згадаў каштоўнасці, якімі кіраваўся ягоны бацька.
Бацька заўсёды меў сваю жыццёвую місію, якая была адстойваннем свабоды і салідарнасці. Гэтыя дзве каштоўнасці звязаныя, яны былі сутнасці ягонага жыцця, напрамкам дзейнасці. Воля або свабода прымання рашэння, свабода рызыкаваць, эксперыментаваць, шукаць новыя вырашэнні. Для Польшчы, для міра і для людзей. Салідарнасць была для яго яднаннем людзей між сабою.
Таксама польскі прэм’ер усклаў кветкі пад помнікам першай смяротнай ахвяры Ваеннага становішча ў Сілезіі – Тадэвуша Кастэцкага.
Памятная дошка ў гонар Карнэля Маравецкага ўсталяваная непадалёк Помніка ўсім абаронцам і ахвярам Салідарнасці на тэрыторыі Вроцлаўскай палітэхнікі. Рэктар ВНУ прафесар Анджэй Вішнеўскі згадаў у сваім выступе зварот памерлага героя «Салідарнасці».
Пасланне Карнэля Маравецкага тычацца таго, што мы павінны змагацца з падзеламі і варожасцю ў народзе, што трэба адбудаваць узаемную павагу сярод палякаў. Такую павагу, дзе будзе месца на розныя погляды без мовы нянавісці, без падману. Гэтыя словы Карнэля гучаць для мяне як ягоны запавет!
Удзел у памятных урачыстасцях узялі таксама прадстаўнікі мясцовых уладаў, дэпутаты Сейму ды ўрадоўцы. Прысутныя ўшанавалі ідэю салідарызму тых часоў, гаворыць дырэктар вроцлаўскага аддзялення Інстытуту нацыянальнай памяці Анджэй Дрогонь.
У салідарызме ёсць воля да барацьбы за дабрыню, любоў, чэснасць, за гонар і сілу духа і годнасць. За гэта трэба сёння дзякаваць тым, хто ахвяраваў сабой у часы камуністычнай цемры, асабліва ў момант, калі ўлады абвясцілі вайну народу.
Прадстаўнікі сённяшняга прафсаюзу «Салідарнасць» зазначаюць, што памяць пра злачыннае ўвядзенне Ваеннага становішча 38 год таму, павінна захоўвацца. Гаворыць кіраўнік ніжнесілезскага аддзялення прафсаюзу Казімеж Кімсо.
Мы мусім памятаць пра тыя падзеі, пра тое, што быў кепскі час для нашай краіны, калі ўлады дамагаліся навязаць нам усім сваю праўду, якой не было. Праўда заўсёды з боку народу. Грамадства пачала супраціўляцца, барацьбу падтрымаў прафсаюз «Салідарнасць». За гэта давялося заплаціць вельмі вялікую цану. Шмат людзей выгналі з краіны, знішчылі карʼеры, растапталі, зганьбілі.
Уведзенае ў жніўні 1981-га года ваеннае становішча не вырашыла праблем, якія стаялі перад Польшчай, ды не паспрыяла пераадоленню сацыяльна-палітычнага і эканамічнага крызісу. У выніку праз 1.5 гады ваеннае становішча скончылася, а ў 1989-м годзе камуністам давялося аддаць уладу ў Польшчы.
Юры Ліхтаровіч