Акцыі прайшлі без затрыманняў, што выклікала пазітыўную рэакцыю людзей. СМІ ды блогеры пачалі казаць пра набліжэнне пазіцыі ўлады ды незалежнага грамадства. Выглядае на тое, што гэтыя спадзяванні былі заўчаснымі.
Праваабаронцы паведамляюць, што пачаліся выклікі ў міліцыю ўдзельнікаў масавых акцый супраць інтэграцыі з Расіяй. Так 14 снежня ў РУУС Ленінскага раёна Мінска выклікалі старшыню «Руху за Свабоду» Юрася Губарэвіча, у звязку з удзелам у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Мне патэлефанавалі з міліцыі, каб я прыйшоў ужо ў нядзелю дзеля складання пратакола па факце ўдзелў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 7 снежня. Мая справа адна з шэрагу дзясяткаў супраць удзельнікаў пратэстаў на мінулым тыдні. Пра наступствы казаць пакуль рана, яшчэ не прызначаны суды. Рашэнне будзе залежыць ад планаў уладаў на акцыю 20-га снежня. Калі яны не захочуць паўтарэння мірнага сцэнару акцыі, нам давядзецца сутыкнуцца з хваляй рэпрэсіяў у дачыненні да найбольш актыўных удзельнікаў.
На дадзены момант вядома, што ў міліцыю выклікана больш за 20 чалавек. Складзены пратакол азначае – суткі ізаляцыі або штраф. Дадзеныя рэпрэсіі могуць закрануць тысячу чалавек, зазначае праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
Выклікі звязаны з несанкцыяванай дэманстрацыяй. Людзей завуць прыйсці ў міліцыю, дзе на іх заводзяць артыкул 2334 КААП. – удзел у масавых мерапрыемствах. Пратакол азначае суд, накладзе санкцыю – штраф ці арышт. Паводле закону ёсць 2 месяца на прыцягненне да адказнасці з моманту здзяйснення. Да гэтага часу акцыя можа стаць нашмат шырэйшая. Службы здымалі ўсіх на выбары. Пасля выбараў пачалі прыцягваць да адказнасці арганізатараў несанкцыянаваных сходаў, цяпер дадалася гэтая акцыя.
Гэта не адзіныя рэпрэсіі. Падобным чынам улады цяпер «разбіраюцца» з былымі кандыдатамі ў дэпутаты. Іх караюць за правядзенне вулічных акцый падчас выбарчай кампаніі гэтай восенню. Мы маем дачыненне з дэманстрацыяй рэальнага стаўлення ўлады да грамадства, кажа праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
Вельмі паказальная сітуацыя. Шмат хто пачаў казаць пра збліжэнне пазіцый уладаў ды апазіцыі па пытанні незалежнасці. Але мы бачым, што машына працуе спраўна. Гэта звычайная дэманстрацыя, каб прыцягнуць людзей да адказнасці.
Выклікі актывістаў у міліцыю могуць быць звязаныя з надыходзячымі перамовамі Лукашэнкі з Пуціным. Масква дамагаецца ад беларускага кіраўніцтва паглыблення інтэграцыі, Лукашэнка выкручваецца. Беларускі кіраўнік вымушаны разрывацца паміж хаўрусам з Расеяй ды дэманстрацыяй Крамлю, што грамадства ў Беларусі супраць інтэграцыі. Як доўга гэта будзе адбывацца, цяжка сказаць перакананы палітолаг Андрэй Фёдараў.
Гэта насцярожвае. Цяжка сказаць чым тут кіруецца дзяржава. Магчыма гэта дэманстрацыя Маскве, што Мінск супраць гэтых грамадзянскіх акцыяў. Разам з тым бачна, што гэтыя акцыі на карысць уладам, і яны цудоўна гэта разумеюць. Аднак Лукашэнка знаходзіцца ў падвешаным стане і вымушаны біць паклоны ў розныя бакі. Тым больш, што ўлады могуць памыляцца ў сваім разуменні інтарэсаў краіны, так ня раз здаралася, асабліва ў пытаннях інтэграцыі з Расеяй. Магчыма – гэта папярэджанне грамадству, каб не пераходзілі нейкую мяжу. Якую не вядома.
У Беларусі улады імкнуцца абмяжоўваць любыя праявы грамадскай актыўнасці. Адсюль выклікі актывістаў за ўдзел ў пратэстах 7-8-га снежня. Апроч таго дадзеным крокам міліцыя можа студзіць намеры беларусаў перад новымі акцыямі пратэсту. 20 снежня ў Менску зноў плануецца пратэсу супраць збліжэння з Расеяй.
Юры Ліхтаровіч
слухайце аўдыёфайл